Напісаў пра Пуціна на бетонным плоце – тры месяцы арышту


На тры месяцы арышту асудзілі жыхара Гомля Юрыя Зарэцкага, які выказаў сваё стаўленне да ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну, зрабіўшы надпіс пра Пуціна на плоце, паведамляе «Вясна».

Юрый Зарэцкі быў прызнаны вінаватым у злачынстве паводле арт. 341 КК («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці»). Справу ў судзе Чыгуначнага раёну Гомля разглядаў суддзя Яраслаў Парэмскі.

Паводле матэрыялаў справы, увесну 2022 года Юрый Зарэцкі, «усведамляючы перабыванне ў грамадскім месцы, супрацьпастаўляючы сваю асобу грамадскім інтарэсам і выяўляючы дэманстратыўную непавагу да грамадства, з мэтай пагаршэння эстэтычнага ўспрымання маёмасці грамадскага карыстання, аэразольным балончыкам чорнага колеру нанёс на жалезабетонныя агароджы Гомельскай дыстанцыі цывильных збудаванняў пару надпісаў».

Гамяльчук сваю віну прызнаў цалкам і патлумачыў, што яго вельмі абурыла сітуацыя ва Украіне, таму выказаў сваё стаўленне. Напісаў, што «Пуцін – …». Другі надпіс скончыць не паспеў – яго затрымала міліцыя.

Нанесеную шкоду ацанілі на 85 рублёў 89 капеек. Суд прызнаў Зарэцкага вінаватым і прысудзіў да арышту на тры месяцы.

Аб’ектыў
Барыс Гарэцкі: «Усё, што робіць незалежны журналіст у Беларусі, можа быць інкрымінавана як здрада дзяржаве»
2022.07.04 23:24

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў