Краіны NATO падпісалі пратаколы аб далучэнні Швецыі і Фінляндыі


Паслы 30 краінаў NATO 5 ліпеня падпісалі пратаколы аб далучэнні Фінляндыі і Швецыі, паведамілі ў штаб-кватэры Паўночнаатлантычнага альянсу.

«Абедзве краіны афіцыйна пацвердзілі сваё жаданне і здольнасць выконваць палітычныя, юрыдычныя і вайсковыя абавязкі, прадугледжаныя сяброўствам у NATO», – гаворыцца ў пратаколе аб далучэнні да альянсу.

З гэтага моманту Швецыя і Фінляндыя могуць удзельнічаць ва ўсіх паседжаннях краінаў блоку, але пакуль не маюць права голасу.

Рашэнне аб прыёме Фінляндыі і Швецыі ў NATO мусіць быць ухваленае ўрадамі ўсіх 30 краінаў альянсу.

Швецыя і Фінляндыя на фоне вайны ва Украіне адмовіліся ад традыцыйнага нейтралітэту і падалі заявы на ўступленне ў Паўночнаатлантычны альянс. Працэдура прыёму дзвюх новых краінаў у NATO стартавала напрыканцы чэрвеня, калі прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган зняў свае пярэчанні супраць далучэння Швецыі і Фінляндыі да альянсу. Швецыя і Фінляндыя пагадзіліся экстрадаваць у Турцыю меркаваных курдскіх экстрэмістаў і падазраваных у датычнасці да спробы путчу 2016 года ў Турцыі.

Hавiны
Ад сёння Расея перастае быць партнёрам NATO і становіцца пагрозай
2022.06.29 22:41

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў