Хроніка рэпрэсіяў у Беларусі за 5 ліпеня


Штодня ў Беларусі працягваюцца палітычна матываваныя суды і затрыманні. «Белсат» прыводзіць агляд хронікі рэпрэсіяў за панядзелак, 5 ліпеня.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: aif.ru

На тры месяцы арышту асудзілі жыхара Гомля Юрыя Зарэцкага за нанясенне надпісаў супраць вайсковага ўварвання расійскіх войск ва Украіну (арт. 341 Крымінальнага кодэкса). Прысуд вынес суддзя Яраслаў Парэмскі.

Актывіста анархічнага руху Ігара Аліневіча, асуджанага да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, у мазырскую калонію этапавалі ў канцы траўня. Але па прыбыцці яго проста з каранціну адправілі ў ШІЗА. Па надуманых прычынах яго ўтрымлівалі ў штрафным ізалятары 30 сутак, пасля чаго перавялі ў памяшканне камернага тыпу.

Hавiны
Палітвязня Ігара Аліневіча перавялі ў памяшканне камернага тыпу пасля 30 содняў у ШІЗА
2022.07.05 14:11

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 23 чэрвеня разгледзеў крымінальную справу Марыны Паповай, абвінавачанай у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). Справу разглядала суддзя Юлія Крэпская. Марыну затрымалі 26 красавіка 2022 года, але ў траўні яна была вызваленая да суда пад паручальніцтва. Разам з ёй судзілі і палітзняволенага Івана Куляшова.

20-гадовую «тэрарыстку» Дануту Перадня асудзілі да 6,5 гадоў калоніі. У віну ёй паставілі тое, што яна перапосціла ў адзін з чатаў тэкст, у якім у рэзкай форме крытыкаваліся дзеянні Пуціна і Лукашэнкі па развязванні вайны ва Украіне.

Hавiны
Палітзняволеную студэнтку Дануту Пярэдню асудзілі на шэсць з паловай гадоў калоніі
2022.07.05 14:51

У Беларусі — пяць новых экстрэмісцкіх фарміраванняў. Гэта Telegram-чаты з Гродзенскай вобласці: «Гордые Гродненцы», «Гордые Волковычане», «Гордые Слонимчане», «Гродно 97%», «Лида 97%». Адпаведнае рашэнне 30 чэрвеня прыняў КДБ.

У Беларусі каля 700 telegram-каналаў прызнаныя «экстрэмісцкімі». Па дадзеных праваабаронцаў «Вясны», з пачатку года беларускія суддзі паспелі разглядзець мінімум 674 справы па арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»). Калі не ўлічваць выходныя, то кожны дзень па гэтым артыкуле судзяць не менш за 5 беларусаў.

Затрыманым пагражае да 15 сутак арышту ці да 30 базавых штрафу (960 рублёў) і канфіскацыя «прадмета адміністрацыйнага правапарушэння».

Hавiны
Ваўкавыскія партызаны паставілі бчб-сцяг і сцяг Украіны на Шведскай гары
2022.07.05 19:00

Шматдзетнаму бацьку Міхаілу Карасёву, які з бензапілой выгнаў са свайго дома людзей у цывільным, прысудзілі два гады ўзмоцненага рэжыму. Адзін з пацярпелых міліцыянтаў на судзе расказваў, што цяпер баіцца заходзіць у чужыя дамы.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 23-гадовага жыхара Менску Валянціна. На «пакаяльным відэа» хлопец «прызнаецца» ў тым, што прытрымліваецца «неанацысцкіх поглядаў», удзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, а таксама мае «экстрэмісцкую» татуіроўку.

КДБ унёс у «спіс тэрарыстаў» яшчэ тры чалавекі. У спіс дадалі Марыну Санкевіч, а таксама палітвязняў Віктара Катоўскага і Аляксея Сянько.

Грамадзянін Расеі скакаў праз Вечны агонь на плошчы Перамогі — яго будуць судзіць.

Hавiны
Грамадзяніну Расеі пагражае тры гады зняволення за скокі праз Вечны агонь
2022.07.05 20:37

Палітзняволены актывіст анархісцкага руху Алег Аўдзеенка асуджаны да трох гадоў «хатняй хіміі».

Hавiны
Палітзняволены актывіст анархісцкага руху Алег Аўдзеенка асуджаны да трох гадоў «хатняй хіміі»
2022.07.05 23:01

Марыя Мурашка, belsat.eu

Стужка навінаў