За апошнія содні літоўскія памежнікі затрымалі 134 нелегальных мігрантаў

За содні літоўскія памежнікі затрымалі 134 мігрантаў з Беларусі, якія незаконна мінулі мяжу, перадае Упраўленне дзяржаўнай памежнай бяспекі Літвы.

Мігранты на беларуска-літоўскай мяжы. Фота: pasienis.lt

Апошнім часам замежнікі, якія спрабуюць нелегальна заехаць у Літву, звычайна выбіраюць дарогі праз тэрыторыю Друскінінкайскага самакіравання. Толькі за апошнія чатыры дні на гэтай тэрыторыі затрымалі 416 такіх мігрантаў.

Усяго сёлета на мяжы з Беларуссю затрымалі 1232 нелегальных мігрантаў – рэкордная колькасць на мінулым тыдні. Гэты лік амаль у 15 разоў большы, чым было ў 2020 годзе. Летась на літоўскай мяжы затрымалі 81 такога замежніка.

Сярод затрыманых на мяжы з Беларуссю ў гэтым годзе ў асноўным іракскія грамадзяне або тыя, хто гэтак назваўся.

У Літве за содні затрымалі яшчэ 160 мігрантаў на мяжы з Беларуссю. Менск абяцае павялічыць іх колькасць у разы

У пятніцу 3 ліпеня міністр замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс заявіў, што большасці мігрантаў трэба будзе пакінуць Літву і вярнуцца дадому, бо яны не здолеюць атрымаць палітычнага прытулку.

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны