Ужо 534 палітвязні. Яшчэ пяцёх прызналі палітычнымі зняволенымі


Праваабаронцы працягваюць аналізаваць крымінальныя справы на адпаведнасць азначэнню «палітычны вязень».

Аляксандр Івулін.
Фота: aleksandr.ivulin / Facebook

Супольнасць беларускіх праваабарончых арганізацыяў 5 ліпеня выдала заяву аб прызнанні палітычнымі зняволенымі яшчэ пяці чалавек. Чатырох улады вінавацяць у «Групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч.1 арт. 342 КК РБ): Максіма Жарава, Іллю Толкача, Аляксандра Івуліна і непаўналетняга Данііла Калеснікава. Яшчэ аднаго – Руслана Волкава – вінавацяць у «Масавых беспарадках».

Калеснікаў асуджаны на 1 год і 3 месяцы выхаваўчай калоніі за тое, што стаяў у счэпцы разам з бацькам у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Жлобіне. Жараў асуджаны на 2 гады «хіміі» за карагод на пратэстах у Берасці. Толкач – на 3 гады «хіміі» за ўдзел у менскіх пратэстах у ноч пасля выбараў 2020 года. Волкаў і Івулін чакаюць суду ў СІЗА

Hавiны
Журналіст Аляксандр Івулін стаў падазраваным паводле крымінальнай справы
2021.07.02 21:12

Праваабаронцы нагадваюць: сходы грамадзянаў насілі мірны характар і не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадскай бяспецы. Нягледзячы на гэта, дэманстранты былі атакаваныя спецпадраздзяленнямі МУС з непрапарцыйным ужываннем фізычнай сілы, спецсродкаў і зброі.

Ад уладаў Беларусі патрабуюць вызваліць з-пад варты як гэтых пяцёх, так і ўсіх палітычных зняволеных, а таксама затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянаў краіны.

Цяпер у Беларусі 534 чалавекі прызнаныя палітычнымі зняволенымі, аднак праваабаронцы працягваюць аналізаваць крымінальныя справы на адпаведнасць азначэнню «палітычны зняволены».

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў