Удзельнік страйку на «Беларуськаліі» Андрэй Прылуцкі спадзяецца на законнае стаўленне з боку расейскага суда


Беларус Андрэй Прылуцкі, амаль пасля шасці месяцаў зняволення ў Колпінскім СІЗА ў Санкт-Пецярбургу, на волі. Удзельніка страйку на «Беларуськаліі» арыштавалі ў Расеі паводле запыту беларускіх сілавікоў і меліся экстрадаваць у Беларусь. Але суд у Расеі пастанавіў вызваліць яго з-пад варты. Пакуль Андрэй на волі і распавёў «Белсату» акалічнасці свайго вызвалення.

Да ўцёкаў у Расею Андрэй Прылуцкі жыў у Салігорску, дзе разам з жонкай выхоўваў траіх дзяцей. Працаваў электраслесарам на 1-м рудніку «Беларуськалію».

Удзельніка страйку на «Беларуськаліі» Андрэя Прылуцкага вызвалілі з СІЗА ў Санкт-Пецярбургу. Андрэй Прылуцкі.
Фота: тэлеграм-каналу «Чай с ромашкой»

9 жніўня летась у Салігорску Андрэя Прылуцкага схапілі людзі без апазнавальных знакаў. Сілавікі збілі мужчыну, даставілі яго ў Салігорскі СІЗА, дзе ён правёў тыдзень. Пазней Прылуцкаму прысудзілі 15 содняў адміністрацыйнага арышту. А праз тры месяцы супраць яго завялі крымінальную справу паводле арт. 364 КК («Гвалт у дачыненні да працаўніка міліцыі»). Жыхар Салігорску з’ехаў у Расею. Але 29 снежня летась яго арыштавалі ў Санкт-Пецярбурзе. На працягу амаль шасці месяцаў ён знаходзіўся ў Колпінскім СІЗА ў Санкт-Пецярбургу, паколькі вырашалася пытанне аб яго экстрадыцыі ў Беларусь. На радзіме Прылуцкаму пагражае да 6 гадоў турэмнага зняволення.

24 чэрвеня Андрэя Прылуцкага вызвалілі з СІЗА ў Санкт-Пецярбурзе пад абязальніцтва аб яўцы ў суд. Намеснік Генеральнага пракурора РФ пастанавіў выдаць Андрэя ў Беларусь, але праваабаронцы абскардзілі гэтае рашэнне, і цяпер чакаюць суда.

Hавiны
Удзельніка страйку на «Беларуськаліі» Андрэя Прылуцкага вызвалілі з СІЗА ў Санкт-Пецярбургу
2021.06.24 22:51

«Калі казаць пра пастанову, паводле якой замест хатняга арышту суд пастанавіў заключэнне пад варту, то тут усё паводле законаў РФ. Я разлічваў, што ўсё будзе паводле заканадаўства. Гэта значыць, што пасля заканчэння тэрміну абмежавання волі ў выглядзе заключэння пад варту, я апынуся на волі, а не за кратамі», – кажа Андрэй Прылуцкі.

Удзельнік стачкаму «Беларуськалію» кажа, што нягледзячы на сітуацыю, аптымістычна глядзіць на сітуацыю, у якой апынуўся.

«Хачу адзначыць, што маё знаходжанне на свабодзе ў гэты момант часовае, і ўся гэтая сітуацыя можа павярнуцца для мяне не самым лепшым чынам у выпадку экстрадыцыі ў Беларусь», – падкрэслівае Прылуцкі.

Андрэй кажа, што апынуўся цяпер на волі дзякуючы ўсім тым добрым людзям, якія былі побач у цяжкія хвіліны, аказвалі і працягваюць аказваць разнастайнае падтрыманне на працягу ўсяго гэтага нялёгкага часу.

Удзельнік жнівеньскіх падзеяў у Беларусі кажа, што ведае пра справу беларускага спартоўцы Аляксея Кудзіна, які застаецца да гэтага часу за кратамі ў Расеі і яго могуць выслаць у Беларусь.

Артыкулы
Баец Кудзін з-за кратаў: Мы жывем у дзіўны час, калі ідзе сапраўднае нараджэнне беларускай нацыі
2021.06.27 20:22

Увогуле Андрэй Прылуцкі кажа, што імкнуўся чытаць па-магчымасці навіны пра падзеі ў Беларусі, нават знаходзячыся за кратамі.

«Падчас майго зняволення ў мяне не было доступу да інтэрнэту, газет, сацыяльных сетак, дзе я мог бы атрымаць інфармацыю пра сітуацыю ў Беларусі. Я быў ізаляваны ад грамадзянскай супольнасці і працоўных калектываў, пра навіны я даведваўся толькі праз ліставанне, таму поўную карціну сфармаваць для сябе на гэты момант яшчэ не магу. Ведаю, што расце колькасць палітвязняў, працягваюцца затрыманні і арышты, штрафы сталі не падʼёмнымі, не спыняецца ціск на актывістаў, медыі.

А стачкі ў краіне, на маю думку, так і не пачаліся. Я маю на ўвазе па-сапраўднаму не пачаліся. Колькасць людзей, якія адкрыта выказалі свае погляды і якія ўступілі ў страйкамы, аказалася, на маю думку, невялікім. Шмат у чым гэта адбылося праз моцны ціск на працаўнікоў прадпрыемстваў з боку кіраўніцтва. Гэты ціск і запалохванне адбывалася на працягу многіх гадоў.

Пакуль абмяжоўваю плынь інфармацыі, паколькі ў першую чаргу неабходна аднавіць свой маральны і фізічны стан, вырашыць шэраг побытавых і юрыдычных пытанняў», – распавёў «Белсату» Андрэй Прылуцкі.

Маглі таемна вывезці ў Беларусь

Жыхар Салігорску ў размове з карэспандэнтам «Белсату» распавёў, што спадзяецца на змяненне сітуацыі ў нашай краіне.

«Беларусь стане вольнай ад беззаконня і гвалту з боку людзей, якія павінны па факце абараняць нас ад гэтага ж беззаконня і гвалту. Думаю, дзеля гэтага ўсе беларусы, усе без выключэння, павінныя ўсвядоміць, што гвалт прыводзіць да яшчэ большага гвалту. А безадказнасць і беспакаранасць асобных групаў людзей можа прывесці да поўнага беззаконня.

А яшчэ хацелася б звярнуць увагу на тых, хто пакутуе ў выніку ўсёй гэтай сітуацыі больш за ўсё. Гэта дзеці. Цяпер без бацькоў засталося мноства дзяцей палітвязняў. У тых людзей, якія датычныя да прававога дэфолту і цяпер застаюцца недатыкальнымі, таксама ёсць дзеці. І калі законы ў краіне пачнуць дзейнічаць як патрэбна, мноства гэтых дзяцей могуць апынуцца без таты ці мамы», – кажа Андрэй Прылуцкі.

Расейскія праваабаронцы да апошняга баяліся, што Андрэя «могуць падвергнуць таемнай экстрадыцыі, што часам здараецца цяпер».

Артыкулы
«Людзей можна запужаць, пасадзіць у турму, але ідэі не знішчыць». Беларускі мастак у Японіі – пра творчасць і пратэст
2021.06.21 11:37

У Расеі паводле палітычных матываў у зняволенні ўтрымліваюцца па меншай меры пяцёра грамадзянаў Беларусі:

  • Вадзім Дубойскі – затрыманы ў красавіку 2021 года, абвінавачаны ў супраціве сілавіку;
  • Андрэй Казіміраў – затрыманы ў студзені 2021 года, абвінавачаны ў масавых беспарадках за ўдзел 10 жніўня ў Берасці ў акцыях пратэсту;
  • Аляксей Кудзін – затрыманы ў снежні 2020 года, абвінавачаны ў супраціве сілавікам, чэмпіён свету ў кікбоксінгу;
  • Сяргей Непагода – затрыманы ў сакавіку 2021 года, абвінавачаны ў супраціве сілавікам;
  • Яўген Шаблюк – затрыманы ў лютым 2021 года, абвінавачаны ў супраціве сілавікам.
Hавiны
Расейская адвакатка беларуса Кудзіна плануе звярнуцца ў Еўрапейскі суд правоў чалавека
2021.06.28 10:59

СК belsat.eu

Стужка навінаў