Суд у Ганцавічах прызнаў экстрэмісцкай публікацыю на сайце «Першага рэгіёну»


Ганцавіцкі раённы суд прызнаў экстрэмісцкай публікацыю на сайце парталу «Першы рэгіён», у якой «эксперты» выявілі забароненыя сімвалы на здымку Уладзіміра Гундара. Раней такая справа была ў Берасці ў дачыненні рэсурсу «Виртуальный Брест».

Галоўны рэдактар парталу «Першы рэгіён» Пётр Гузаеўскі распавёў «Белсату», што суд у Ганцавічах прызнаў экстрэмісцкаю публікацыю пра затрыманне жыхара Баранавічаў Уладзіміра Гундара. Да гэтага матэрыялу журналісты ўзялі фота Гундара з сацыяльных сетак.

«Улады пабачылі ва ўзоры вышыванкі сімвал, падобны на свастыку. Але не той, якую выкарыстоўвалі фашысты, а толькі падобны сімвал. У выніку экспертызы, якую ладзіў галоўны рэдактар Янаўскай газеты. Усе ягоныя довады грунтаваліся на тым, што сімвал выклікае асацыяцыю са свастыкай. Абласная камісія вынесла экспертнае рашэнне, і суд пагадзіўся з гэтым», – кажа Пётр Гузаеўскі.

Галоўны рэдактар «Першага рэгіёну» Пётр Гузаеўскі.
Фота: Пётр Гузаеўскі / facebook

Рэдактар кажа, што ў судзе ім не давалі абараняць сваіх правоў, адхіляліся хадайніцтвы:

«Я патрабаваў, каб экспертызу зладзілі больш кваліфікаваныя эксперты. Мы нават былі гатовыя заплаціць за гэта. Потым было хадайніцтва, каб выклікаць гэтага «эксперта» ў суд і дапытаць яго. Але хадайніцтва таксама адхілілі. Фактычна абараняцца ў такім судзе нельга, няма ўсебаковага, аб’ектыўнага разгляду справы. Гэта проста ціск на рэдакцыю, бо падставаў для парушэння няма».

Галоўны рэдактар парталу таксама кажа, што ціскам на рэдакцыю і журналістаў ёсць крымінальны пераслед драгічынскага журналіста Сяргея Гардзіевіча, якога судзяць за абразу Лукашэнкі.

Hавiны
Публікацыю з фота з арнаментам прызналі экстрэмісцкай
2021.06.17 11:57

СК belsat.eu

Стужка навінаў