Рыгора Кастусёва праз пагаршэнне здароўя перавялі ў турэмны шпіталь на Валадарцы


Старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва з ацёкамі і праблемамі з сэрцам перавялі з СІЗА КДБ у турэмны шпіталь на Валадарскага, паведамляе намеснік старшыні партыі Вадзім Саранчукоў.

Пра перавод даведалася дачка Кастусёва, калі ў яе не прынялі перадачы.

Рыгор Кастусёў.
Фота: Рыгор Кастусёў / Facebook

Рыгор Кастусёў праходзіць падазраваным у «справе аб захопе ўлады», следства якой працягнулі да кастрычніка.

Старшыня Партыі БНФ адмаўляе сваю віну ў змове і абураецца тым, што дзяржаўнае тэлебачанне распаўсюдзіла інфармацыю пра нібыта прызнанне ім віны.

Hавiны
Рыгор Кастусёў зняпраўдзіў сваю датычнасць да замаху на Лукашэнку
2021.07.03 18:12

Акрамя Кастусёва, абвінавачанымі ў «справе аб змове з мэтаю захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» праходзяць Аляксандр Фядута, Юрый Зянковіч і яшчэ шасцёра асобаў.

Аналітыка
Што будзе з палітычнымі партыямі ў Беларусі? Ад БНФ да партыі Бабарыкі і партыяў Васкрасенскага
2021.06.30 08:37

АД, belsat.eu

Стужка навінаў