Прэзідэнт Літвы назваў рэжым Лукашэнкі адказным за крызіс з мігрантамі на беларуска-літоўскай мяжы


Наўседа папрасіў у Еўразвязу і Frontex тэхнічную і дыпламатычную дапамогу.

Прэзідэнт Еўрапейскае рады Шарль Мішэль і прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа даюць супольную прэс-канферэнцыю. Вільня, Літва. 5 ліпеня 2020 года.
Фота: Ігар Кулей, Белсат

5 ліпеня прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль прыбыў з працоўным візітам у Вільню, дзе сустрэўся з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам. Яны далі супольную прэс-канферэнцыю па выніках перамоваў: расказалі, што абмяркоўвалі выклікі, якія стаяць перад Літвой, еўрапейскую салідарнасць падчас пандэміі каронавірусу і дапамогу Літве вакцынамі.

Наўседа згадаў пра «беспрэцэдэнтны ціск» на мяжы і назваў беларускі рэжым адказным за сітуацыю з ростам нелегальнай міграцыі . У сувязі з гэтым ён папрасіў тэхнічнай і дыпламатычнай дапамогі Еўразвязу і дапамогі па лініі памежнай службы «Фронтэкс».

Таксама Наўседа выказаў спадзеў на тое, што Еўразвяз працягне санкцыйны ціск на рэжым Лукашэнкі і падтрымку дэмакратычнай супольнасці Беларусі.

З пачатку 2021 года літоўскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю ў 15 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год. Па стане на 5 ліпеня літоўскія памежнікі паведамлялі, што за адзін дзень затрымалі 134 мігрантаў, за чатыры дні 416, з пачатку года – 1232 чалавек. Сярод затрыманых асноўная частка – грамадзяне Іраку, якія праз Беларусь і Літву збіраліся трапіць у Заходнюю Еўропу.

Hавiны
За апошнія содні літоўскія памежнікі затрымалі 134 нелегальных мігрантаў
2021.07.05 12:09

Тым часам праўладны Беларускі саюз журналістаў заяўляе, што «да канца месяца лічба складзе больш як 5 тысяч», а таксама што «калі адкрыецца яшчэ і так званы польскі калідор, то лік уцекачоў можна смела памнажаць на тры».

Як Еўразвяз можа дапамагчы Літве ў пытанні беларускай АЭС?

Шарль Мішэль адказаў «Белсату» на гэтае пытанне наступнае:

«Мы абмяркоўвалі некалькі разоў гэтае вельмі важнае пытанне. Бяспека інфраструктуры – вельмі важная. Некалькі месяцаў таму Еўрапейскі савет прыняў рашэнне стварыць адмысловую камісію, задачай якой ёсць пільнаванне таго, каб электрычнасць, што імпартуецца праз такую трансмежную інфраструктуру адпавядала нормам і рэгуляцыям Еўразвязу. Мы будзем маніторыць сітуацыю, і вельмі пільна да гэтага прыглядацца. І я ўпэўнены, што мы абавязкова будзем яшчэ размаўляць пра гэта з прэзідэнтам Наўседам».

Аб’ектыў
Санкцыі Захаду не абмінулі беларускую АЭС
2021.06.12 22:52

Ігар Кулей belsat.eu

 

Стужка навінаў