Прадстаўніцтва беларускай дэмакратыі. Офісу Ціханоўскай надалі дыпстатус у Літве


Міністр замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс на брыфінгу са Святланаю Ціханоўскай, 5 ліпеня 2021 г.
Фота: Белсат

Офіс Ціханоўскай атрымаў дыпламатычны статус у Літве. Гэта значыць, што беларускі народ цяпер мае афіцыйнае прадстаўніцтва ў краінах Еўрапейскага Звязу, гаворыцца ў паведамленні прэсавай службы Святланы Ціханоўскай.

5 ліпеня міністр замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс на брыфінгу са Святланаю Ціханоўскай заявіў аб прызнанні ейнага офісу афіцыйным прадстаўніцтвам беларускай дэмакратыі. Такім чынам Літва запусціла новы этап дэлегітымізацыі рэжыму. Гэта першая краіна ЕЗ, якая зрабіла такі крок, і ўжо вядзецца праца над адкрыццём прадстаўніцтваў народу Беларусі ў іншых краінах.

Святлана Ціханоўская падзякавала ўладам Літвы: «Я дзякую Літве за тое вялікае падтрыманне, якое і ўвесь беларускі народ, і я асабіста атрымалі за гэтыя месяцы. Беларусь – гэта не Лукашэнка, а беларускі народ. І цяпер гэта прызнана афіцыйна».

Hавiны
За апошнія содні літоўскія памежнікі затрымалі 134 нелегальных мігрантаў
2021.07.05 12:09

belsat.eu

Стужка навінаў