Аўтамабільнае паліва зноў падаражае на капейку


«Дызель» і АІ-98 ад заўтра будуць каштаваць роўна 2 рублі за 1 літр, АІ-92 – 1,90 рубля, АІ-98 – 2 рублёі і 22 капейкі.

Мужчына запраўляе аўтамабіль на АЗС А100. Менск, Беларусь, 28 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Канцэрн «Белнафтахім» абвясціў чарговае падвышэнне цэнаў на паліва. Ад 6 ліпеня цэны такія:

  • АІ-92-К5-Еўра – 1,90 рубля за 1 літр (сённяшняя цана на 1 капейку меншая);
  • АІ-95-К5-Еўра і дызельнае паліва – 2 рубля роўна (плюс адна капейка);
  • АІ-98-К5-Еўра – 2,22 рубля (сённяшняя цана – 2,21 рубля).

Падаражанні на капейку адбываюцца амаль штотыдзень з пачатку году. За гэты час цэны на паліва выраслі на 10,3%.

АА belsat.eu

Стужка навінаў