Агурбаш і Пуцін, пераслед «Еўрарадыё» і затрыманне за сарказм. Галоўнае за 5 ліпеня


Ужо 331 дзень беларусы выступаюць супраць фальсіфікацыяў вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. «Белсат» пераказвае галоўныя навіны за гэты дзень.

Вечарам у нядзелю прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка выказаўся пра ўведзеныя заходнія санкцыі і заявіў, што ў дакументах аб паглыбленай інтэграцыі з Расеяй засталося ўзгадніць тэхнічныя моманты. Аднак між Расеяй і Беларуссю можа паўстаць нечаканая праблема: Менск хоча, каб Масква выдала грамадзянку Расеі – беларускую поп-спявачку Анжаліку Агурбаш. А Канстытуцыя Расеі гэта забараняе. Да таго ж, ад імя Агурбаш напісалі ліст Уладзіміру Пуціну з просьбай падтрымаць беларускі народ. Спявачка кажа, што не пісала гэты ліст, але калі будзе магчымасць, да Пуціна звернецца.

Белсат Zoom
Анжаліка Агурбаш: Я не звярталася да Пуціна!
2021.07.05 23:05

Працягвае разгортвацца крызіс з нелегальнай міграцыяй з Беларусі ў Літву грамадзянаў трэціх краінаў. За апошнія чатыры дні літоўцы затрымалі 416 чалавек, якія спрабавалі незаконна трапіць у краіну. Прэзідэнт Літвы назваў адказным за крызіс рэжым Аляксандра Лукашэнкі і папрасіў дапамогі ў Еўразвязу.

У той жа дзень Літва афіцыйна надала дыпламатычны статус офісу Святланы Ціханоўскай. Гэта значыць, што беларускі народ цяпер мае афіцыйнае прадстаўніцтва ў краінах Еўрапейскага Звязу. Украіне тым часам даводзіцца абвяргаць заяву Лукашэнкі пра пастаўкі зброі ў Беларусь.

Аб’ектыў
Офіс Ціханоўскай у Літве атрымаў дыпламатычны статус
2021.07.05 23:24

У Беларусі тым часам не спыняюцца рэпрэсіі. На сёння ў краіне ўжо 534 чалавек прызналі палітычнымі зняволенымі. У Радзе па правах чалавека ААН сёння казалі пра пагаршэнне сітуацыі і неабходнасць далейшага ціску на беларускія ўлады.

Hавiны
«Сістэма накіраваная на ўзмацненне жорсткасці». Што ў Радзе па правах чалавека ААН сказалі пра Беларусь
2021.07.05 21:34

У берасцейскі ізалятар перасталі пускаць адвакатаў, не прымаюць перадачы. А ў палітвязняў Рыгора Кастусёва і Юліі Чарняўскай пагоршыўся стан здароўя.

У Менску закрываюць карэспандэнцкі пункт «Еўрарадыё». Яшчэ ў жніўні 2020-га ў Беларусі заблакавалі доступ да сайту «Еўрарадыё», а журналісты выдання з восені працавалі без акрэдытацыі. Ды офіс функцыянаваў законна да рашэння, апублікаванага сёння.

Аб’ектыў
Улады закрылі карэспандэнцкі пункт «Еўрарадыё» ў Менску
2021.07.05 23:25

Вечарам у Беразіно затрымалі блогера і аўтара перадачы «Гэта ж Вінаград» Паўла Вінаградава. Бацька кажа, будуць судзіць за пост на Facebook, у якім яго сын саркастычна крытыкаваў ідэю выходзіць на пратэст 9 траўня – маўляў, ён сам можа заявіць, што «выходзім дзясятага», толькі сэнсу ад гэтага ня будзе. Гэта палічылі парушэннем парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

А на фота на сайце «Першага рэгіёну» пабачылі кашулю з сімвалам, падобным да свастыкі, і прызналі публікацыю «экстрэмісцкай».

Hавiны
«Я радая пакінуць сцены палону і рабства»: работніца БМЗ звольнілася на знак пратэсту супраць непадаўжэння кантракту з ейным начальнікам
2021.07.05 14:57

Віцябляніна Сяргея Ільюшэнку асудзілі на 2,5 года «хіміі» за абразу былога чыноўніка ў каментарах. А Генпракурор Андрэй Швед хоча спагнаць з жыхаркі Бараўлян Наталлі Красько 10 тысяч рублёў за паклёп. Вядомы ксёндз і відэаблогер Вячаслаў Барок з’ехаў з Беларусі праз палітычны пераслед.

Справа супраць Марыі Калеснікавай і Максіма Знака паступіла ў суд. А справа супраць Віктара Бабарыкі блізіцца да завяршэння: заўтра а 10-й раніцы маюць вынесці прысуд.

Артыкулы
Праваабаронцу збілі байцы ГУБАЗіК. Ён падасць заяву на справу ў межах універсальнай юрысдыкцыі
2021.07.05 18:32

У эканоміцы Беларусі набіраюцца праблемы – іх ужо прызнае і Нацбанк, але абяцае стабільнасць. На выездзе з Горадні пасля залевы праваліўся ўчастак дарогі каля новага аўтамабільнага мосту. Паліва даражэе хоць і на капейку на тыдзень, але няспынна – з пачатку года цэны выраслі на 10 %.

Hавiны
Нацбанк спрагназаваў «узмацненне ціску на валютны рынак» Беларусі
2021.07.05 17:22

АА belsat.eu

Стужка навінаў