Ад наступстваў ковіду памёр расейскі рэжысёр Уладзімір Мяньшоў

Савецкі і расейскі рэжысёр Уладзімір Мяньшоў памёр на 81-м годзе жыцця ад наступстваў каронавіруснай інфекцыі, паведамляюць на сайце «Мосфильма».

Уладзімір Мяньшоў. Фота: Коммерсантъ

Сярод самых вядомых фільмаў Уладзіміра Мяньшова – «Каханне і галубы» (1984), «Шырлі-мырлі» (1995) і «Масква слязам не верыць» (1979), які ў 1981 годзе атрымаў прэмію «Оскар» як найлепшы фільм на замежнай мове.

Уладзімір Мяньшоў на ўручэнні прэміі «Оскар». Фота: AP

Рэжысёр браў актыўны ўдзел у палітычным жыцці Расеі і падтрымліваў дзейную ўладу. У 2003 годзе ён стаў чальцом «Единой России», а на прэзідэнцкіх выбарах 2018 года ўвайшоў у лік давераных асобаў Пуціна.

Быў кандыдатам у дэпутаты Дзяржаўнай думы на выбарах 2021 года ад сацыялістычнай партыі «Справедливая Россия – Патриоты – За правду».

Таксама Мяньшоў падтрымліваў далучэнне Крыму да Расеі і выказваў меркаванне пра неабходнасць уз’яднання з Данбасам. У 2016 годзе Служба бяспекі Украіны забараніла яму ўезд у краіну тэрмінам на 5 гадоў.

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны