Ва Украіне збіраюць подпісы за наданне грамадзянства замежнікам, якія бароняць яе


На сайце прэзідэнта Украіны з’явілася петыцыя за наданне грамадзянства або іншага прававога статусу тым замежнікам, якія «ва ўмовах вайны абараняюць тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Украіны».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Баец палка імя Кастуся Каліноўскага Алег Аўчыннікаў (пазыўны Альгерд) падчас трэніроўкі ў стральбе. Кіеўская вобласць, Украіна. 27 траўня 2022 года.
Фота: Алесь Усцінаў / Белсат

Петыцыя на момант публікацыі мае менш за 5 тысяч подпісаў з неабходных 25 тысячаў – калі набярэцца 25 тысячаў, прэзідэнт будзе абавязаны разгледзець зварот. Збор подпісаў пачаўся 1 чэрвеня, працягнецца яшчэ 89 дзён.

Дзейнае ўкраінскае заканадаўства не прадугледжвае прадстаўлення ўкраінскага грамадзянства замежнікам, якія ваююць за Украіну, таму ў выпадку ранення, смерці або палону замежныя добраахвотнікі і іхныя сем’і не будуць мець належнай сацыяльнай і прававой абароны. Напрыклад, палонных беларусаў Расея зможа не абменьваць з Украінай, а выдаваць беларускім уладам.

«На дадзены момант гэтая катэгорыя замежных добраахвотнікаў найбольш уразлівая, бо Беларусь падтрымлівае Расею ў вайне супраць Украіны», – пішуць у петыцыі пра беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.

Беларусы бароняць Украіну ў складзе палка Каліноўскага і іншых падраздзяленняў. У вайне ўжо загінулі некалькі беларусаў, якія ваявалі на баку Украіны.

Артыкулы
За вашу і нашу свабоду. Якія вайсковыя падраздзяленні стварылі беларусы для абароны Украіны
2022.04.13 17:02

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў