Палітвязня Мядзведскага, які ўцёк з «хіміі», злавілі і накіравалі ў «Воўчыя норы»


Зняволенага пастанавілі перавесці з папраўчай установы адкрытага тыпу ў сумнавядомую калонію на 9 месяцаў, піша «Вясна».

Палітвязень Арцём Мядзведскі.
Фота: spring96.org

24-гадовы кухар Арцём Мядзведскі быў затрыманы 19 кастрычніка 2020 года на працы – яго пазналі на відэа з пратэстаў каля менскага гандлёвага цэнтру «Рыга». У мінулым студзені суддзя Таццяна Шоцік асудзіла яго на 3 гады абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу («хімія»). Яго выправілі ў папраўчую ўстанову № 45 пад Камянцом.

На пачатку лютага 2022 года стала вядома, што ён уцёк з лякарні ў Камянцы, куды трапіў з лёгкім страсеннем мазгоў. У сярэдзіне красавіка яго зноў затрымалі, суддзя Аксана Шкель пастанавіла перавесці яго ў калонію на 9 месяцаў.

Цяпер яго перавялі ў калонію № 22 у Івацэвічах – гэта «Воўчыя норы», самая жорсткая калонія Беларусі, славутая бесчалавечнымі ўмовамі для зняволеных паводле «наркатычных» артыкулаў, а з канца 2020 года стала месцам зняволення палітвязняў.

зона.бел
Як самая жорсткая ў краіне калонія «Воўчыя норы» перапрафілявалася з наркатычных на палітычных вязняў
2022.05.27 14:00

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў