Генштаб ЗСУ: Беларусь праводзіць выведку і рыхтуе пазіцыі на мяжы з Украінаю


Актыўных дзеянняў на валынскім і палескім напрамках (то бок з боку Беларусі) Генеральны штаб ЗСУ не заўважыў.

«Асноўныя намаганні падраздзяленняў Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь засяроджваюцца на вядзенні выведкі ды інжынерным абсталяванні пазіцыяў.

Пры правяранні баявой гатовасці падраздзяленняў асаблівая ўвага ўдзяляецца адпрацоўванню заданняў для пераадолення водных перашкодаў і ўзаемадзеяння авіянаводчыкаў з экіпажамі верталётаў армейскай авіяцыі», – адзначаецца ў зводцы ўкраінскага Генштабу.

Раней на гэтым тыдні ў Генштабе ЗСУ заяўлялі, што беларускія вайскоўцы мініруюць пад’язныя шляхі, лясныя дарогі і масты ў памежных з Украінаю раёнах Берасцейскай вобласці.

Аналітыка
Што трэба ведаць пра пагрозу адкрыцця «новага фронту» ў Беларусі
2022.05.27 18:22
  • У Беларусі ўжо месяц правяраюць сілы рэагавання. Адбываецца ратацыя батальённа-тактычных групаў і перасоўванне тэхнікі ў памежных раёнах.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў