Палітвязням прапануюць напісаць ліст пакаяння ў абмен на вызваленне


Палітычным зняволеным у некаторых калоніях адміністрацыя прапануе напісаць ліст пакаяння. Калі вязні пагодзяцца на гэта, то да 3 ліпеня іх абяцаюць вызваліць, паведамляюць чытачы «Белсату».

У калоніі «Віцьба 3» палітзняволеным раяць напісаць прашэнне на вызваленне на імя Лукашэнкі. Гэтак, маці аднаго з палітвязняў распавяла «Белсату», што ў канцы траўня ў віцебскую калонію прыязджаў пракурор з Менску і прасіў вязняў падпісаць такое прашэнне.

«Больш паловы вязняў адмовіліся гэта рабіць, але былі тыя хто пагадзіўся».

Падобную інфармацыю агучваюць палітвязні з наваполацкай калоніі.

Рэдакцыя шукае пацверджанне гэтай інфармацыі, напішыце нам у чат-бот @belsatbot.

Hавiны
Праваабаронца дапамог з дровамі вясковай сям’і, а следства палічыла гэта «арганізацыяй пратэстаў»
2021.06.05 09:58

СК belsat.eu

Стужка навінаў