МЗС Літвы раскрытыкаваў «інтэрв’ю» з Раманам Пратасевічам

Міністэрства замежных справаў Літвы выступіла з крытыкай на адрас беларускага тэлебачання, якое выпусціла ў эфір «інтэрвʼю» з палітвязнем Раманам Пратасевічам.

МЗС Літвы асудзіла беларускі дзяржтэлеканал, які выпусціў у эфір праграму з палітвязнем Раманам Пратасевічам.

Раман Пратасевіч падчас размовы з Маратам Маркавым. Фота: nn.by

«Серыя вымушаных «прызнанняў» ад Пратасевіча даказвае толькі нечалавечую жорсткасць рэжыму Лукашэнкі, гатовага маральна зламаць усё маладое пакаленне беларусаў. Вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці. Патрабуем свабоды для Рамана і ўсіх палітычных вязняў і спынення катаванняў», – гаворыцца ў паведамленні вонкавапалітычнага ведамства.

23 траўня самалёт «Ryanair» зрабіў вымушаную пасадку ў Менску праз інфармацыю пра мініраванне, якую экіпаж атрымаў ад беларускіх дыспетчараў. Блогер Раман Пратасевіч, які ляцеў гэтым рэйсам, і ягоная дзяўчына Соф’я Сапега былі затрыманыя спецслужбамі. Вымушаная пасадка самалёта была справакаваная беларускімі спецслужбамі менавіта дзеля затрымання апазіцыйнага блогера.

3 чэрвеня ў эфіры ОНТ выйшла праграма Марата Маркава з «інтэрв’ю» з Раманам Пратасевічам

Рэакцыя грамадства на сюжэт дзяржтэлебачання: «Інтэрв’ю» пад прымусам і катаваннямі

 

СК belsat.eu

Hавiны