Казахстан не падтрымаў Беларусь у справе заходніх санкцыяў


Міністэрства замежных справаў Казахстану распаўсюдзіла каментар, паводле якога, нагадала ўдзельнікам Еўразійскага эканамічнага саюзу, што мэтай стварэння аб’яднання зʼяўляецца перадусім эканоміка. Казахстан не жадае палітызацыі абʼяднання.

Казахстан не падтрымаў Беларусь у справе абмеркавання контрсанкцыяў супраць краінаў Захаду. МЗС лічыць, што санкцыі ЕЗ і краінаў Амерыкі маюць палітычныя матывы і накіраваныя супраць асобных дзяржаваў, а не ўсяго ЕАЭС. У сувязі з гэтым Казахстан не жадае весці ніякія перамовы пра «кансалідаваныя захады» краінаў ЕАЭС у адказ на санкцыі іншых дзяржаваў.

МЗС Казахстану нагадаў, што інтэграцыя ў Еўразійскім эканамічным саюзе мае выключна эканамічны характар. У Нур-Султане не жадаюць палітызацыі абʼяднання.

Hавiны
Міністарка ўнутраных справаў Агне Білатайце заявіла, што Беларусь вядзе супраць Літвы гібрыдную вайну
2021.06.05 12:18

СК belsat.eu

Стужка навінаў