Яшчэ адзін журналіст загінуў ва Украіне – Аляксандр Махаў


Украінскаму журналісту Аляксандру Махаву было 36 гадоў. Ён працаваў на каналах «Україна» і «Україна 24», «Дом», ствараў падкасты «Ваенкар». Паведамляецца, што ён загінуў 4 траўня ў ваколіцах гораду Ізюм.

«Калісьці Махаў быў адзіным журналістам на борце эвакуацыйнага самалёта з каронавіруснага Ўу-Ханю», – піша «Україна 24».

Пра смерць журналіста Аляксандра Махава згадаў у сваім відэазвароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Упэўнены, вы бачылі ягоныя рэпартажы на тэлеканалах «Україна» і «Дом». Магчыма, бачылі ягоныя каментары, ягоныя паведамленні. Ён заўсёды быў такім – з уласнай пазіцыяй. Патрыятычнай і шчырай. І заўсёды без ганарыстасці.

І заўсёды быў сярод самых смелых, сярод першых. Заўсёды працаваў у самых гарачых пунктах. Імкнуўся прывезці сапраўдны матэрыял. Моцны матэрыял», – адзначыў Уладзімір Зяленскі.

У лютым 2022 года Махаў пайшоў на фронт удзельнічаць у баявых дзеяннях. 28 красавіка ён паведамляў аб тым, што паранены. 4 траўня стала вядома, што ён загінуў у ваколіцах гораду Ізюм.

З пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне загінулі ўжо больш за 20 журналістаў.

Hавiны
Падчас абстрэлу Кіева загінула працаўніца радыё «Свабода» Вера Гірыч
2022.04.29 13:25

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў