Савет Рэспублікі дазволіў МУС прымяняць баявую зброю супраць пратэстаў


Змены былі падрыхтаваныя «з улікам досведу ўжывання сілаў і сродкаў унутраных войскаў у постэлектаральны перыяд», перадае БелТА словы міністра ўнутраных справаў Івана Кубракова.

Дом ураду ў Менску. Фота ermakov / Flickr

Салдаты ўнутраных войскаў атрымаюць права на захоўванне і нашэнне зброі.

Законапраект «Аб змене законаў у пытаннях дзейнасці ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных справаў» карэктуе законы «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь» і «Аб барацьбе з тэрарызмам».

Унутраныя войскі змогуць прымяняць баявую і спецыяльную тэхніку для спынення масавых беспарадкаў і групавых парушэнняў грамадскага парадку або дзеянняў, накіраваных на разбурэнне або знішчэнне маёмасці ўсіх формаў уласнасці.

Прыняцце праекту, які дазваляе страляць ва ўдзельнікаў пратэстаў з баявой зброі, старшыня пастаяннай камісіі Савету Рэспублікі ў міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў назваў магчымасцю «значна павысіць эфектыўнасць выканання ўнутранымі войскамі ўскладзеных на іх задачаў для абароны жыцця, здароўя, правоў, свабодаў і законных інтарэсаў грамадзянаў, грамадства і дзяржавы, канстытуцыйнага ладу, бяспекі і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў».

Раней гэты законапраект ухваліла Палата прадстаўнікоў.

Hавiны
Не менш як 15. Чые смерці ў Беларусі звязаныя з задушэннем пратэстаў
2021.05.26 19:55

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў