Развітанне са Станіславам Шушкевічам адбудзецца ў Чырвоным касцёле ў Менску


Развітанне са Станіславам Шушкевічам, які сышоў з жыцця уначы з 3 на 4 траўня, пачнецца ў пятніцу 6 траўня ў Чырвоным касцёле ў Менску а 20-й гадзіне.

Цырымонія развітання працягнецца да 14:30 7 траўня. Пра гэта паведаміў у Facebook актывіст Сяргей Мельянец.

Першаму кіраўніку незалежнай Беларусі Станіславу Шушкевічу было 87 гадоў. Напрыканцы красавіка ён трапіў у рэанімацыю пасля перанесенага COVID-19. Праз два дні яго выпісалі з лякарні, але здароўе палітыка было падарванае хваробай.

Станіслава Шушкевіча паклалі ў рэанімацыйнае аддзяленне Рэспубліканскага клінічнага медычнага цэнтру Кіраўніцтва справамі прэзідэнта з прычыны наступстваў каронавірусу.

Месяц таму ён перахварэў на о-мікрон, пры тым што апошнія месяцы заставаўся ўдома, і кантакты былі зведзеныя да мінімуму.

Станіслаў Шушкевіч быў сябрам-карэспандэнтам Акадэміі навук, у 1991–1994 гадах – старшынём Вярхоўнага Савету 12-га склікання. Адзін з падпісантаў Белавежскага пагаднення, якое паставіла кропку ў існаванні СССР.

Артыкулы
За што беларусы мусяць быць удзячныя Станіславу Шушкевічу
2022.05.04 17:53

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў