На борце ракетнага крэйсера «Масква» магла быць ядравая зброя


На борце расейскага ракетнага крэйсера «Масква», знішчанага Збройнымі сіламі Украіны, былі ракеты з ядравымі боегалоўкамі. Пра гэта заявіў першы намеснік кіраўніка Суполкі афіцэраў Украіны Яўген Лупакоў у інтэрв’ю выданню «Obozrevatel».

Яўген Лупакоў сцвярджае, што на борце крэйсера былі «як мінімум дзве ракеты з ядравымі боегалоўкамі», але гэтая зброя, якая цяпер ляжыць на марскім дне, не ўяўляе небяспекі.

«Ніякіх выцекаў з ядравых боегаловак быць не можа, таму што там моцная абарона. Калі яны не пашкоджаныя. А яны, я ўпэўнены, не пашкоджаныя, таму што сёння радыяцыйны фон там не падвышаны», – сказаў Лупакоў.

Пры гэтым ён запэўніў, што расейскія караблі, якія застаюцца ў Чорным моры, верагодней за ўсё, маюць на борце крылатыя ракеты «Калібр» і тактычную ядравую зброю. Але, са словаў афіцэра, пабаяцца яе ўжываць.

13 красавіка зʼявілася інфармацыя, што ў Чорным моры ўкраінскімі ракетамі «Нептун» быў знішчаны флагманскі расейскі крэйсер «Масква». 14 красавіка факт патаплення пацвердзіла Міністэрства абароны Расеі. Экіпаж складаўся з больш як 500 вайскоўцаў. У сярэдзіне красавіка Украінскія збройныя сілы заяўлялі пра знішчэнне сямі вайсковых караблёў Расеі.

Hавiны
«Пераведзены ў клас субмарынаў». Як адрэагавалі інтэрнаўты на знішчэнне «Масквы»
2022.04.15 14:59

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў