«Яны хацелі забіваць людзей». Выйшла расследаванне пра злачынствы расейскіх наймітаў у Афрыцы


Расейскія найміты ў ЦАР.
Фота: RFI / Charlotte Cosset

Французскае выданне «RFI» апублікавала расследаванне пра злачынствы расейскіх наймітаў у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы

Гаворка ідзе пра тры ваенізаваныя групоўкі, што ваююць у ЦАР на баку ўрадавай арміі: прыватная вайсквая кампанія Вагнэра ды ейныя філіялы «Sewa Security Services» і «Lobaye Invest SARLU». Агульная іх колькасць у краіне можа дасягаць 2000 чалавек.

Абноўлена
БелТА: У Беларусі затрымалі 33-х баевікоў расейскага «Вагнэру»
2020.07.29 14:02

Асноўнай крыніцай інфармацыі ў даследаванні стаў даклад адмысловай рабочай групы ААН аб выкарыстанні наймітаў у Афрыцы. Паводле яго, толькі са студзеня па сярэдзіну красавіка 2021 года расейскія ваенныя спецыялісты здзейснілі 26 пазасудовых пакаранняў смерцю, 5 групавых згвалтаванняў і 27 раз ініцыявалі незаконныя арышты з катаваннямі на допытах. Таксама на іх ліку незаконныя выкраданні людзей, непрапарцыйнае ўжыванне сілаў і г.д.

«Яны не спрабавалі высветліць, хто быў мяцежнікам, а хто цывільным. Яны хацелі забіваць людзей», – цытуе «RFI» сваю «крыніцу ў службах бяспекі».

Гэтак, згадваецца расстрэл у пачатку студзеня грузавіка з харчовымі таварамі, падчас якога загінулі трое мірных жыхароў, пакаранне ў сярэдзіне лютага трох мірных жыхароў у мячэці, групавое згвалтаванне 25 лютага 24-гадовай мясцовай жыхаркі.

«Я думала, расейцы тут для таго, каб нам дапамагаць», – распавядае 20-гадовая ахвяра масавага згвалтавання.

Сярод ахвяраў «шалёных куляў» ёсць дзеці і старыя.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў