У Польшчы канфіскавалі беларускіх цыгарэтаў на $ 2,5 млн


Канфіскацыя цыгарэтаў польскімі мытнікамі.
Фота: podlaskie.kas.gov.pl

Чарговую буйную партыю нелегальных цыгарэтаў з Беларусі канфіскавалі польскія мытнікі. Пра гэта паведамляе Краёвая адміністрацыя Беластоку.

Польскія мытнікі спынілі для праверкі літоўскі цяжкавік, які, паводле дакументаў, павінен быў перавозіць партыю мінеральнай ваты ў Нямеччыну. Падчас агляду высветлілася, што ў машыне схаваныя нелегальныя цыгарэты.

У грузавіку, якім кіраваў 32-гадовы грамадзянін Літвы, было 653 тыс. пачкаў беларускіх цыгарэт ацэначным рынкавым коштам 9,7 млн злотых (каля $ 2,5 млн).

У дачыненні кіроўцы пачатае расследаванне. Ён арыштаваны на тры месяцы, і яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Hавiны
У Літве ў фуры з Беларусі знайшлі кантрабандных цыгарэтаў на мільён еўраў
2021.04.18 22:30

Нагадаем, што ў Літве ў фуры з Беларусі знайшлі кантрабандных цыгарэтаў на мільён еўраў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў