У Лідскім раёне затрымалі журналіста Фралова. Перадачу ад сваякоў не прынялі


Андрэй Фралоў у 2011 годзе падчас суду над Анджэем Пачобутам.
Фота: svaboda.org

Гарадзенскага відэааператара Андрэя Фралова затрымалі ўвечары 4 траўня ў Лідскім раёне. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары, паведамляе карэспандэнт belsat.eu.

Журналіст увечары ехаў з мястэчка Бярозаўка, калі яго сталі затрымліваць нібыта за непадпарадкаванне міліцыі. Ноч ён правёў у ізалятары ў Лідзе.

Час суду над Андрэем Фраловым невядомы. Магчыма, што паседжанне адбудзецца сёння. Перадачу для яго ад сваякоў не прынялі, паведамляе радыё «Свабода».

Андрэй Фралоў супрацоўнічае з медыямі як фрылансер, у тым ліку з «TVP Polonia». Раней яго ўжо неаднаразова затрымлівалі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў