У Беларусі 6 новых палітвязняў


Праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ шэсць асобаў. Агулам цяпер у нашай краіне 369 асобаў з’яўляюцца палітычнымі зняволенымі, піша «Вясна».

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі Міхаіла Фірагу, Вячаславу Папова, Віталя Шыцікава, якіх абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак») а таксама Валянціну Колбу, Вадзіма Чапялевіча, Ігара Гарчанюка, якіх вінавацяць паводле ч.2 арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі»).

Hавiны
Справу палітвязня Мікалая Дзядка накіравалі ў пракуратуру
2021.05.05 17:04

Праваабаронцы расцэньваюць пераслед гэтых асобаў палітычна матываваным і заклікаюць спыніць пераслед і вызваліць усіх палітвязняў у краіне.

У Беларусі цяпер праваабаронцы прызналі палітвязнямі 369 асобаў.

Hавiны
Прызёр Алімпіяды Андрэй Краўчанка падчас галадавання схуднеў на 11 кілаграмаў
2021.05.05 17:52

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў