Справу палітвязня Мікалая Дзядка накіравалі ў пракуратуру


Палітвязня Мікалая Дзядка вінавацяць паводле трох артыкулаў. Ягоную справу накіравалі ў пракуратуру, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Актывісту і блогеру Мікалаю Дзядку прад’явілі канчатковае абвінавачанне. Палітвязня вінавацяць адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»), арт. 361 («Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы») і арт. 295 («Незаконныя дзеянні ў дачыненні агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў»).

Справу палітвязня следчыя перадалі ў пракуратуру. Цяпер Мікалай Дзядок у СІЗА на Валадарскага.

Падтрымаць яго можна лістом па адрасе: СІЗА-1. 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2, Мікалай Аляксандравіч Дзядок.

Hавiны
УСК распачаў тры крымінальныя справы ў дачыненні Міколы Дзядка
2021.03.31 10:58

СК belsat.eu

Стужка навінаў