Прызёр Алімпіяды Андрэй Краўчанка падчас галадавання схуднеў на 11 кілаграмаў


Алімпійскі прызёр, лёгкаатлет Андрэй Краўчанка завяршыў 10-дзённае галадаванне на знак салідарнасці з палітвязнямі. Спартовец распавёў, што схудней на 11 кілаграмаў, губляў прытомнасць і некалькі разоў нават хацеў спыніць сваю акцыю, піша bytribuna.

25 красавіка алімпійскі прызёр Андрэй Краўчанка абвесціў 10-дзённае галадаванне на знак салідарнасці з палітвязнямі.

Спартовец распавядае, што гэтая акцыя стала выпрабаваннем: ён губляў прытомнасць, з носа ішла кроў, з’явілася слабасць і галавакружэнне. Агулам атлет схуднеў на 11 кілаграмаў.

Андрэй Краўчанка да і пасля галадавання.
Фота: bytribuna

Акрамя таго, спартовец вырашыў выставіць на дабрачынны аўкцыён свой залаты медаль чэмпіянату Еўропы па сяміборстве ў памяшканні. Краўчанка адзначае, што медаль яму асабліва дарагі, бо ён заваяваў яго з сур’ёзнай траўмай: маўляў, тады было балюча, але цяпер баліць у сто разоў мацней.

Краўчанку затрымлівалі 8 лістапада 2020 года ў цэнтры Менску. Ён кажа, «дасталі проста з машыны», пасля быў удар у скронь, «боль ад сцяжак на руках, 15 гадзінаў тварам да сцяны ў РУУСе і паездка ў Жодзіна», чатыры дні без сувязі з адвакатам. Спартоўца пакаралі 10-дзённым арыштам. За кратамі ён прапусціў першы дзень нараджэння дачкі і захварэў на каронавірусную інфекцыю.

«Мяне пужае тое, што арышты ператварыліся ў штодзённасць, сталі руцінай, – дадае Краўчанка. – А за кратамі проста цяпер сядзяць сапраўдныя людзі – гэта іх рэальныя жыцці, гэта паламаныя жыцці іх сем’яў. Ніхто не верне ім гэтага часу, яго ніколі нельга будзе нагнаць. І я не магу змірыцца з гэтым».

Hавiны
Лёгкаатлет Андрэй Краўчанка пачаў галадоўку салідарнасці з палітвязнямі
2021.04.27 14:51

СК belsat.eu

Стужка навінаў