Каталіцкую працэсію на свята Божага Цела не пусцілі на праспект Незалежнасці?


Так праходзіла працэсія Божага Цела ў мінулыя гады.
Фота: Catholic.by

Апостальскі адміністратар каталіцкай Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец абвясціў пра правядзенне ў Менску традыцыйнай працэсіі на свята Божага Цела.

Як паведамляе Catholic.by, 6 чэрвеня а 10.00 гадзіне пачнецца ўрачыстая святая Імша і агульнаменская працэсія Божага Цела на прыкасцёльнай тэрыторыі парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Менску.

Традыцыйна працэсія пачыналася ад касцёла на Залатой Горцы і ішла па праспекце Незалежнасці з прыпынкамі на плошчы Перамогі і плошчы Незалежнасці. Канчалася яна на плошчы Свабоды каля архікатэдральнага касцёла.

Аб’ектыў
З пратэстанцкай царквы «Новае жыццё» хочуць спагнаць грошы, а ў Горадні скардзяцца на абразы
2021.04.13 23:21

МГ belsat.eu

Стужка навінаў