ФСБ знішчыла запісы перасоўвання Фядуты па Маскве


Аляксандр Фядута.
Фота: Аляксандр Фядута / Facebook

У Федэральнай службе бяспекі Расеі паведамілі, як здолелі высветліць месцазнаходжанне ў Маскве беларускага апазіцыянера Аляксандра Фядуты. Пра гэта паведамляе ТАСС.

«Дзякуючы камерам відэаназірання, размешчаным па перыметры аднаго з двароў Цвярскога раёну Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі Масквы, супрацоўнікам расейскіх сілавых ведамстваў удалося атрымаць інфармацыю аб тым, дзе менавіта Аляксандр Фядута здымаў кватэру. Усе ягоныя перамяшчэнні спецслужбы РФ вылічылі пасля таго, калі ён выйшаў з таксі і накіраваўся на здымную жылплошчу, размешчаную каля станцыі метро «Беларуская», – распавяла выданню крыніца ў расейскіх сілавых структурах.

Пры гэтым відэазапісы пра перасоўванні Фядуты знішчаныя.

Hавiны
З СІЗА КДБ прыйшоў першы ліст ад Аляксандра Фядуты
2021.05.02 18:44

17 красавіка Лукашэнка заявіў пра затрыманне групы асобаў, якая нібыта планавала замах на яго і ягоных дзяцей і звязаў яе са спецслужбамі ЗША. Адначасова з заяваю на дзяржаўным тэлеканале выйшаў сюжэт, у якім кіраўнік КДБ Іван Церцель паведаміў, што спыненая праца арганізаванай групы, якая спрабавала захапіць уладу ў Беларусі.

Чацвёра затрыманых у крымінальнай справе пра змову з мэтаю захапіць дзяржаўную ўладу цяпер у СІЗА КДБ: гэта пушкініст Аляксандр Фядута, адвакат Юрый Зянковіч, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і супрацоўніца фірмы Зянковіча Вольга Галубовіч. Сярод абвінавачваных таксама псіхіятр Дзмітрый Шчыгельскі, навуковец Аляксандр Перапечка, былы баец АМАПу Павел Кулажанка, лідар магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Віталь Макаранка і былы баец «Алмазу» Ігар Макар. Яны «завочна ўзятыя пад варту», бо цяпер у іншых краінах. Следчыя КДБ накіравалі просьбы выдаць іх.

Hавiны
КДБ назваў новых фігурантаў справы пра дзяржаўны пераварот: ужо 9 абвінавачваных
2021.04.30 13:59

Удзельнікі размоваў, якіх паказвалі на БТ як «доказ рыхтавання перавароту», заяўляюць, што не планавалі гвалтоўных дзеянняў, а толькі абмяркоўвалі тое, што «абмяркоўваецца на кухнях штовечар у кожнай беларускай сям’і: як паскорыць сыход Лукашэнкі».

У эфіры дзяржаўнага тэлебачання распавядалі і пра 150 пікапаў з буйнакалібернымі кулямётамі, якія нібыта мусілі штурмаваць палац, і пра паўмільярда долараў ад Фонду Сораса на пераварот у Беларусі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў