Адміністратараў Telegram-каналу «Кіроўцы 97» судзяць у закрытым рэжыме


У судзе Заводскага раёна Менску распачалі разгляд справы ў дачыненні да палітвязняў Дзяніса Гуціна, Ганны Вішняк, Вікторыі Кульшы, а таксама Таццяны Шкробат, якая не знаходзіцца пад вартай. Адміністратараў Telegram-канала «Кіроўцы 97» вінавацяць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 342 КК («Арганізацыя групавых дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак і падрыхтоўка альбо навучанне такой дзейнасці»), піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Чатырох адміністратараў Telegram-канала «Кіроўцы 97» Дзяніса Гуціна, Ганну Вішняк, Вікторыю Кульшу, а таксама Таццяну Шкробат, якая не знаходзіцца пад вартай вінавацяць паводле ч. 1 і ч. 2 артыкула 342 КК («Арганізацыя групавых дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак і падрыхтоўка альбо навучанне такой дзейнасці»). Паводле абвінавачвання, палітвязні прынялі ўдзел у злачыннай змове, наўмысна заклікалі да масавых беспарадкаў, блакаванняў дарог у сувязі з незадаволенасцю ўладай і фальсіфікацыяй выбараў.

Справу разглядаюць у закрытым рэжыме, прычым, чаму суд прыняў такое рашэнне – праваабаронцам невядома.

У сакавіку Telegram-канал «Кіроўцы 97» прызналі экстрэмісцкім.

Hавiны
У Беларусі 6 новых палітвязняў
2021.05.05 19:12

СК belsat.eu

Стужка навінаў