270-ы дзень пратэстаў. Папярэджанне за інтэрв'ю з Ціханоўскай, у пракуратару Нямеччыны падалі заяву супраць Лукашэнкі


270 дзён працягваецца палітычны крызіс у Беларусі. Рэжым Лукашэнкі не жадае перамоваў, у краіне працягваюцца палітычныя рэпрэсіі. «Белсат» падводзіць вынікі дня.

Заява супраць Лукашэнкі

Нямецкія адвакаты звярнуліся ў Федэральную пракуратуру Нямеччыны, заявіўшы аб здзяйсненні Аляксандрам Лукашэнкам злачынстваў супраць чалавечнасці. Пра гэта паведамляе «Deutsche Welle».

Зварот ад імя дзесяці пацярпелых беларусаў у Федэральную пракуратуру ў Карлсруэ падалі чатыры нямецкія адвакаты. Прычына – ужыванне гвалту да мірных жыхароў Беларусі на фоне мірных пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў. Ад імя пацярпелых ад катаванняў адвакаты заявілі ў пракуратуру пра злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя Аляксандрам Лукашэнкам.

Сілавікі ў балаклавах становяцца ў счэпку. Жаночы марш, пл. Свабоды. Менск, 12 верасня.
Фота: Belsat.eu

Адвакаты падкрэслілі, што ў Беларусі ні Лукашэнку, ні супрацоўнікам яго сілавых ведамстваў не пагражаюць прававыя наступствы празмернага ўжывання сілы і катаванняў затрыманых. У сувязі з гэтым яны заклікалі Нямеччыну правесці незалежнае расследаванне такіх злачынстваў. Пры гэтым адвакаты спаслаліся на ўніверсальную юрысдыкцыю, якая дазваляе прыцягнення да крымінальнай адказнасці за злачынствы ў іншых дзяржавах, забароненыя міжнародным правам.

«Калі Лукашэнка ці іншая асоба прыедзе ў Еўропу, у Еўразвяз, распачнецца працэдура», – кажа Ролянд Краўзэ – адзін з чатырох адвакатаў, што звярнуліся ў Федэральную пракуратуру Нямеччыны.

Аб’ектыў
Адвакат Ролянд Краўзэ: заява ў першую чаргу супраць Лукашэнкі, бо ён аддаваў загады
2021.05.05 23:07

«Bysol» дапаможа звярнуцца ў суды ўніверсальнай юрысдыкцыі

Фонд Беларускай салідарнасці «Bysol» распрацаваў адмысловы бот, з дапамогаю якога беларусы, што пацярпелі ад катаванняў і гвалту з боку сілавікоў, могуць бяспечна звярнуцца па аднаўленне справядлівасці ў межах міжнароднай універсальнай юрысдыкцыі.

«Для абароны правоў беларусаў, якія пацярпелі ад гвалту з боку сілавікоў альбо катаванняў, фонд Беларускай салідарнасці «Bysol» стварыў адмысловы тэлеграм-бот, які дапаможа кожнаму пацярпеламу звярнуцца па аднаўленне справядлівасці ў межах міжнароднай універсальнай юрысдыкцыі. Напісаўшы нам у бот @bysol_jurisdiction_bot, вы зможаце бяспечна пакінуць сваю заяўку, і нашыя спецыялісты звяжуцца з вамі», – заяўляюць прадстаўнікі фонду.

Дзякуючы прынцыпу міжнароднай універсальнай юрысдыкцыі фонд Беларускай салідарнасці «Bysol» ужо падрыхтаваў і перадаў у літоўскую паліцыю восем выпадкаў, паводле якіх усе асобы прызнаныя пацярпелымі.

Hавiны
«Bysol» дапаможа пацярпелым ад гвалту і катаванняў звярнуцца ў суды ўніверсальнай юрысдыкцыі
2021.05.05 14:10

Чарговыя палітвязні ў Беларусі

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ шэсць асобаў. Агулам цяпер у нашай краіне 369 асобаў з’яўляюцца палітычнымі зняволенымі, піша «Вясна».

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі Міхаіла Фірагу, Вячаславу Папова, Віталя Шыцікава, якіх абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак») а таксама Валянціну Колбу, Вадзіма Чапялевіча, Ігара Гарчанюка, якіх вінавацяць паводле ч.2 арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі»).

Hавiны
У Беларусі 6 новых палітвязняў
2021.05.05 19:12

Пераслед, затрыманні, прысуд

У Мазыры працаўнікі ГУБАЗіК супольна з амапаўцамі і байцамі САХР схапілі ўдзельнікаў жнівеньскіх акцыяў пратэсту. МУС паведамляе, што сілавікі затрымалі 11 асобаў.

Затрыманне было 4 траўня.

Затрыманыя ў асноўным маладыя людзі да 18 да 27 гадоў, толькі аднаму арыштаванаму 54 гады.

Следчыя распачалі крымінальную справу, і цяпер 11 асобаў падазраваныя ў крымінальнай справе за групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

Актывісту і блогеру Мікалаю Дзядку прад’явілі канчатковае абвінавачанне. Палітвязня вінавацяць адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»), арт. 361 («Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы») і арт. 295 («Незаконныя дзеянні ў дачыненні агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў»).

Палітзняволены Мікола Дзядок.

Справу палітвязня следчыя перадалі ў пракуратуру. Цяпер Мікалай Дзядок у СІЗА на Валадарскага.

12 траўня ў Магілёўскім абласным судзе разам з Паўлам Севярынцам і актывістамі кампаніі «Еўрапейская Беларусь» у закрытым рэжыме будуць судзіць Ірыну Шчасную – актывістку, рэдактарку некалькіх папулярных тэлеграм-каналаў.

Палітзняволеная Ірына Шчасная.

Муж Ірыны Аляксандр, які ўжо амаль паўгода разам з сынам жыве ў Кіеве, распавёў «Белсату», што падчас этапавання з Менску ў Магілёў 11 красавіка Ірына заразілася каронавірусам. Праз некаторы час пасля этапу жанчына перастала адчуваць пахі. Ёй зрабілі тэст на COVID-19, вынік адмоўны. Але такія ж сімптомы праз пару дзён зʼявіліся ў яшчэ адной сукамерніцы.

Hавiны
Суд над палітзняволенай Ірынай Шчаснай пройдзе ў закрытым рэжыме
2021.05.05 14:15

Генеральная пракуратура накіравала ў Вярхоўны Суд крымінальныя справы супраць Сяргея Ціханоўскага, Міколы Статкевіча і шэрагу іншых палітвязняў.

Палітыка Міколу Статкевіча вінавацяць паводле ч. 1 арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі»), блогераў Ігара Лосіка і Уладзіміра Цыгановіча – таксама паводле ч. 3 арт. 130 («Распальванне варажнечы»).

Палітык Мікалай Статкевіч

Самога Сяргея Ціханоўскага, Дзмітрыя Папова і Арцём Сакава ў дадатак да гэтых двух артыкулаў яшчэ вінавацяць паводле ч. 2 арт. 191 («Перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў») і ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»).

Блогер Сяргей Ціханоўскі.

Паводле справы, Ціханоўскі, Статкевіч, Сакаў, Папоў, Лосік, Цыгановіч ды іншыя грамадзяне яшчэ з чэрвеня 2019 года планавалі арганізацыю масавых беспарадкаў на тэрыторыі краіны ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе.

Hавiны
Генпракуратура заявіла, што Ціханоўскі запланаваў масавыя пратэсты яшчэ два гады таму
2021.05.05 12:09

Папярэджанне за інтэрв’ю з Ціханоўскай

4 траўня рэдакцыя «Intex-press» атрымала пісьмовае папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі. У ім гаворыцца, што рашэннем баранавіцкага суда інтэрвʼю са Святланай Ціханоўскай, апублікаванае ў газеце 14 красавіка, прызнанае экстрэмісцкім, у сувязі з чым Мінінфарм папярэджвае аб недапушчальнасці парушэння патрабаванняў артыкула 38 «Закону аб СМІ» і паведамляе, што «дапушчаныя парушэнні неабходна ліквідаваць».

Атлет Андрэй Краўчанка падчас галадавання схуднеў на 11 кілаграмаў

Алімпійскі прызёр, лёгкаатлет Андрэй Краўчанка завяршыў 10-дзённае галадаванне на знак салідарнасці з палітвязнямі. Спартовец распавёў, што схудней на 11 кілаграмаў, губляў прытомнасць і некалькі разоў нават хацеў спыніць сваю акцыю, піша bytribuna.

25 красавіка алімпійскі прызёр Андрэй Краўчанка абвесціў 10-дзённае галадаванне на знак салідарнасці з палітвязнямі.

Спартовец распавядае, што гэтая акцыя стала выпрабаваннем: ён губляў прытомнасць, з носа ішла кроў, з’явілася слабасць і галавакружэнне. Агулам атлет схуднеў на 11 кілаграмаў.

Уладзімір Янукевіч.
Фота: Станіслаў Коршунаў, TUT.BY
Hавiны
Прызёр Алімпіяды Андрэй Краўчанка падчас галадавання схуднеў на 11 кілаграмаў
2021.05.05 17:52

СК belsat.eu

Стужка навінаў