Збанкрутаваў Рагачоўскі малочны завод. Там выраблялі легендарную згушчонку


ААТ «Рагачоўскі малочны камбінат» паведаміў на ўласным сайце, што пасля 2021 года не мае магчымасці сплачваць акцыянерам дывідэнды.

Малочная прадукцыя на Камароўскім рынку. Менск, Беларусь. 24 лютага 2021 года.
Фота: ТК / Белсат

Кіраўніцтва малочнага заводу паведамляе, што па стане на 01.01.2022 паводле даных гадавога бухгалтарскага балансу ААТ «Рагачоўскі МКК», арганізацыя набывае ўстойлівы характар неплацежаздольнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве), [прынята рашэнне] не налічваць і не рабіць выплату дывідэндаў акцыянерам ААТ «Рагачоўскі МКК» за 2021 год.

Эканоміка з Чалым
Беларусь чакаюць пустыя паліцы, чыноўнікі ў паніцы. Эфект ад санкцыяў пачаўся
2022.03.31 19:20

Нагадаем, што менавіта на Рагачоўскім малочным заводзе выраблялі легендарную згушчонку.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў