У Роўне з'явіцца вуліца Кастуся Каліноўскага


У Роўне плануюць перайменаваць тры вуліцы. Дзве назвы звязаныя з Расеяй і яе культурай. Яшчэ адну, Віцебскую, пераназавуць у вуліцу Кастуся Каліноўскага – у гонар добраахвотніцкага батальёну беларусаў, якія цяпер абараняюць Кіеў.

Вуліца Віцебская ў Роўне. Скрыншот: google.com

«Замест вуліцы Кастрамской будзе вуліца Абаронцаў Марыупалю, а замест Тувінскіх добраахвотнікаў – Валанцёрская, замест Віцебскай – Кастуся Каліноўскага, змагара за свабоду беларускага народу (менавіта яго імем названы добраахвотніцкі беларускі батальён, які стаіць на абароне Кіева)», – паведаміў сакратар гарадской рады Віктар Шакірзян.

Шакірзян паведаміў, што рашэнне аб наданні новых назваў будзе вынесенае на пазачарговую гарадскую сесію.

Аналітыка
Чым рабаванне адрозніваецца ад марадзёрства, разбіраемся разам з экспертамі
2022.04.05 12:52

 

АД belsat.eu

Стужка навінаў