Лявон Вольскі: «Калі зараз прамарудзіць, то оркі ўлічаць памылкі, даўзброяцца. Ці вы не памятаеце, як было з Гітлерам?»


Беларускі музыка Лявон Вольскі ў Facebook падзяліўся думкамі пра вайну ва Украіне. Ён лічыць, што расейская агрэсія расплюшчыла вочы заходніх палітыкаў і паказала неабходнасць больш рашучых дзеянняў. Вольскі піша, што Захад мусіць закрыць неба над Украінай, бо можа паплаціцца, калі не дацісне пуцінскай агрэсіі проста цяпер.

Назвы вуліцаў, якія парушаюць законы логікі, маралі і дзяржавабудаўніцтва. Шыльды. Калаж: скрыншот «Шыльды» / Белсат

Ніжэй мы прыводзім допіс Лявона Вольскага з частковым захаваннем аўтарскага правапісу.

«Я сустракаўся з Марылюізэ Бэк у Бэрліне пасля драматычных падзеяў у Беларусі ў снежні 2010-га. Гэтая разумная і сумленная жанчына тады сказала: «Шчыра кажучы, мы не зусім разумеем, што рабіць у гэтай сітуацыі».

Цяпер Марылюізэ наведала Кіеў і гаворыць пра неабходнасць закрыцця неба над Украінай. Таму што цяпер усё абсалютна зразумела і адназначна. І няма ніякіх розначытанняў.

Вы баіцеся перакрываць неба, бо ракеты прыляцяць у вашыя гарады? Дык гэтыя оркі, вупыры і ваўкалакі адчуваюць вашую боязь, і гэта ёсць гарантыяй таго, што рана ці позна іхныя ракеты будуць скіраваныя на вас!

Бо гэтая нелюдзь разумее адно мову сілы. Як толькі прасядаеш, атрымліваеш пад дых. Калі зараз прамарудзіць, страціць момант, яны перагрупуюцца і зноўку ўдараць. І вы думаеце, яны спыняцца на Украіне?

Не трэба сябе падманваць! Яны панясуць «русскій мір» далей – на крылах сваіх самалётаў, на сваіх танках, на сваіх «ісконно православных» боегалоўках. І тады яны будуць мацнейшыя – улічаць памылкі, даўзброяцца – ці вы не памятаеце як было з Гітлерам?

Калі ласка, паслухайце Марылюізэ Бэк. Самы час гэта зрабіць!»

Аналітыка
Чаму краіны NATO адмаўляюцца закрываць неба над Украінай?
2022.03.08 20:09

Марылюізэ Бэк – вядомым у Нямеччыне палітык, былая дэпутатка Бундэстагу, якая цяпер займаецца праваабарончай дзейнасцю. У 2010 годзе спадарыня Бэк брала апеку над палітвязнем Мікітам Ліхавідам, арыштаваным пасля пратэстаў 2010 года. Днямі праваабаронца наведала Кіеў. Пытанне аб закрыцці неба над Украінай дагэтуль застаецца адкрытым.

ХЗ belsat.eu

Стужка навінаў