Літоўскія ўлады заклікалі мясцовых перавознікаў адмовіцца ад працы з Беларуссю і Расеяй


Міністр транспарту Літвы Марус Скуодзіс заклікаў літоўскіх перавознікаў адмовіцца ад працы з заказчыкамі з Беларусі і Расеі, паведамляе LRT.

Літоўская мытня раней заяўляла, што Літва стала адным з асноўных кірункаў для перавозчыкаў з Еўразвязу, праз якога тавары пастаўляюцца ў Беларусь, Расею і Казахстан.

Акцыя пратэсту супраць эканамічнай супрацы з Расеяй і Беларуссю недалёка ад літоўска-беларускай мяжы. 27 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат

Міністр не стаў прагназаваць, калі могуць быць прыняты рашэнні аб забароне транспартавання расейскіх або беларускіх грузаў, але заклікаў перавознікаў, якія дастаўляюць грузы ў Расею і Беларусь, пераарыентавацца ўжо цяпер.

«На дадзены момант мне здаецца, што нашая мэта мусіць быць дакладнай: максімальна спыніць усе эканамічныя сувязі з агрэсарамі. Несумненна, калі нехта яшчэ спадзяваўся шукаць балансу, то пасля ​​падзеяў у Бучы, усіх астатніх падзеяў не мусіць быць ніякіх дыскусіяў аб пошуку балансу», – сказаў ён.

Ніякіх рашэнняў пакуль не прынята, але, паводле Скуодзіса (Marius Skuodis), гэтая прапанова абмяркоўваецца падчас рыхтавання новых санкцыяў ЕЗ у дачыненні Расеі.

«Пакет санкцыяў цяпер актыўна абмяркоўваецца, і гэтая прапанова краін нашага рэгіёну ляжыць на стале. Учора ў мяне было інтэрвʼю з усімі маімі калегамі з Латвіі, Эстоніі і Польшчы. Але цалкам зразумела, што еўрапейскае рашэнне павінна быць самым аптымальным, таму на дадзены момант усе намаганні накіраваныя на тое, каб пераканаць партнёраў і зрабіць нейкія крокі. Але я б не выключаў, што нам давядзецца значна раней рабіць пэўныя крокі, калі ў нас будзе такая сітуацыя на мяжы, як цяпер пад Друскінінкаем», – сказаў Скуодзіс.

Яшчэ напрыканцы сакавіка краіны Балтыі і Польшча звярнуліся да камісара Еўрапейскай камісіі ў справе транспарту і міністраў транспарту ЕЗ з заклікам забараніць аўтамабільныя перавозы грузаў у Расею і Беларусь ды з іх. Таксама прапаноўваецца забараніць караблям з гэтых краінаў заходзіць у марскія парты Еўразвязу.

Беларус беларусу
Берасцейскі фанат пазбегнуў смерці ды ўзяўся дапамагаць украінцам
2022.04.05 15:42

АД belsat.eu

Стужка навінаў