За адстаўку Лукашэнкі падпісаліся прадстаўнікі МУС, Генпракуратуры, Нацбанку


Ініцыятары праекту «Адкрыты ліст» паведамілі, што зварот аб адстаўцы Лукашэнкі падпісалі 1674 чыноўнікі Беларусі. Стваральнікі звароту паведамляюць, што апублікуюць імёны і пасады дзяржслужбоўцаў, якія падпісалі ліст, калі збярэцца больш за 5000 подпісаў.

Нацыянальнае антыкрызіснае ўпраўленне супольна з ініцыятываю «Сумленныя людзі» зыніцыявала адкрыты ліст працаўнікоў дзяржкіравання, у якім патрабуюць спыніць гвалт і агрэсію сілавікоў і прыцягнуць іх да адказнасці, заклікаюць вызваліць палітвязняў і прызнаць несапраўднымі вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Ініцыятыва прадугледжвае, што калі збяруць 5000 подпісаў, то агучаць прозвішчы і пасады падпісантаў. Пакуль жа пад лістом падпісаліся 1674 дзяржслужбоўцы.

Фота: honestpeople_by / Telegram

Стваральнікі праекту прапаноўваюць цяпер узаемадзеяць праз ананімныя чаты, трапіць у якія можна пасля аўтарызацыі праз чат-бот «Дыялог з народам»: https://t.me/honest_dialog_bot

Фота: honestpeople_by / Telegram

«Па выніках сотняў праведзеных абмеркаванняў з працаўнікамі дзяржкіравання, большасць іх калег падтрымліваюць патрабаванні «Адкрытага ліста». Паводле асабістых ацэнках, ад 50 % да 80 % людзей у арганізацыях – прыхільнікі пераменаў і чакаюць новых выбараў. Аднак ціск кіраўніцтва, удзел у рэпрэсіях КДБ, а таксама дзяржаўная прапаганда ствараюць умовы, у якіх заявіць сваю пазіцыю адкрыта практычна немагчыма», – гаворыцца ў паведамленні ініцыятывы «Сумленныя людзі».

Фота: honestpeople_by / Telegram

Стваральнікі «Адкрытага ліста» паведамляюць, што дзяржслужбоўцы баяцца кантактаваць, таму ў наступным кроку праекту гарантуюць прыватныя двухбаковыя зносіны.

Фота: honestpeople_by / Telegram

СК belsat.eu

Стужка навінаў