У «BYPOL» распавялі, хто такія Сідаракін і Гаркач з фільму КДБ і пры чым тут Церцель


Ініцыятыва беларускіх сілавікоў «BYPOL» апублікавала звесткі пра Юрыя Гаркача і Вячаслава Сідаракіна, якіх КДБ у фільме «Манкурты» абвінаваціла ў спробе вывазу з Беларусі падпалкоўніка Камітэту дзяржбяспекі Аляксея Храловіча.

Артыкулы
Затрымалі падпалкоўніка КДБ і капітана Генштабу, якія злівалі звесткі пратэставым тэлеграм-каналам
2021.04.01 09:44

Паводле «BYPOL», менавіта супрацоўнік КДБ Юрый Гаркач і супрацоўнік СПБТ «АЛМАЗ» Вячаслаў Сідаракін прымалі ўдзел у размове з цяпер ужо былым кіраўніком КДБ Вадзімам Зайцавым, запіс якой быў апублікаваны ў студзені 2021 года.

Вадзім Зайцаў.
Фота: tut.by

Адзначаецца, што ў 2012 годзе Гаркач быў прызначаны Зайцавым сваім памочнікам для асаблівых даручэнняў. У гэты час на загад апошняга Гаркач стварыў пры «Альфе» спецаддзел, у які, у прыватнасці, снайперам быў залічаны сын Зайцава – Аляксандр. Група Гаркача падпарадкоўвалася непасрэдна кіраўніка КДБ і на яго загады не раз выязджала ў камандзіроўкі ў замежныя дзяржавы.

«Аб прадмеце дзейнасці гэтай групы добра дасведчаны цяперашні старшыня КДБ – Церцель І.С., які ў часы Зайцава не толькі займаў пасаду яго намесніка, але і з’яўляўся блізкім сябрам свайго начальніка», – заявілі ў «BYPOL».

У ініцыятыве адзначылі, што ў кастрычніку 2012 года Церцель на заданне Зайцава асабіста санкцыянаваў і падпісаў даручэнне ўсталяваць «праслухоўку» ў стале кабінета Валерыя Вакульчыка, які тады ўзначальваў Следчы камітэт. Але супрацоўнікаў КДБ, якія ўночы пракраліся ў будынак цэнтральнага апарата СК затрымалі следчыя. На наступны дзень, 9 кастрычніка 2012 года, Зайцаў быў адпраўлены ў адстаўку.

«Падставай да гэтага паслужылі ў тым ліку «чыстасардэчныя» прызнання Церцеля супраць свайго кіраўніка. Замест Зайцава старшынёй КДБ стаў Вакульчык, які пазбавіў Церцеля правы санкцыянаваць правядзенне аператыўных мерапрыемстваў, але так і не змог «выправадзіць» апошняга з КДБ», – паведамілі ў «BYPOL».

Hавiны
У 2012 годзе КДБ планаваў ліквідацыю апанентаў Лукашэнкі за мяжой?
2021.01.04 12:26

Нагадаем, што Беларускі народны трыбунал апублікаваў у студзені аўдыязапіс нарады, якая прайшла 11 красавіка 2012 года імаверна ў кабінеце старшыні КДБ. Падчас гутаркі чалавек з голасам падобным на голас тагачаснага кіраўніка КДБ Вадзіма Зайцава абмяркоўвае з прадстаўнікамі спецназу «Альфа» аперацыі супраць апанентаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі за мяжой.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў