СМІ: Сяргей Румас ужо месяц жыве ў Кіеве. Дома ў Менску быў вобшук

Як стала вядома «Нашай Ніве», былы прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас ужо месяц знаходзіцца ў Кіеве.

Туды ён перабраўся ў сувязі з тым, што не змог знайсці прымальнай работы ў Лондане, а асаблівых зберажэнняў, каб жыць у адным з самых дарагіх гарадоў свету, у яго не было.

Румас у Лондане, жывы, не арыштаваны: «Дзякуй, што хвалюецеся»

Пакуль дакладна невядома, куды Румас уладкаваўся ў Кіеве. Але выглядае, што ехаць працаваць у Маскву ён асцерагаецца – нядаўнае прызначэнне ў «Рассельгасбанк» узгаднялася яшчэ восенню 2020-га.

Да Румаса прылятае ягоная жонка Жанна, але не застаецца ў Кіеве жыць – у Менску яна сузаснавальніца і адначасова доктар у адным з медыцынскіх цэнтраў.

«Мне б не хацелася думаць, што гэта атака на мяне». Румас пра затрыманні знаёмых і свае планы

Сябры Румаса дагэтуль знаходзяцца пад вартай. У менскім доме Румасаў, як вядома «Нашай Ніве», праходзіў вобшук, сямʼя гэтую інфармацыю не афішуе і не каментуе.

ІК, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны