Падаў у адстаўку галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі


Міхаіл Мархель.
Фота: abff.by

Беларуская федэрацыя футболу паведаміла пра адстаўку Міхаіла Мархеля, галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай.

«Сёння, 5 красавіка, Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» і галоўны трэнер зборнай Беларусі прынялі ўзаемнае рашэнне пра скасаванне кантракту. АББФ дзякуе Міхаілу Мархелю за супрацу і жадае поспехаў у далейшай кар’еры», – гаворыцца ў паведамленні.

Перад гэтым у федэрацыі распавялі, што атрымліваюць «нямала лістоў, звязаных з апошнімі вынікамі нацыянальнай зборнай», з просьбамі звольніць Мархеля.

Аб’ектыў
Бельгія разграміла Беларусь – 8:0. Найбуйнейшая параза ў гісторыі беларускага футбола
2021.04.01 00:07

Нагадаем, у адборачным турніры да чэмпіянату свету на наступны год Бельгія ўсухую разграміла Беларусь на сваім полі – 8:0. Гэта найбуйнейшая параза беларускай футбольнай зборнай за ўсю гісторыю.

Міхаіл Мархель узначаліў зборную ў чэрвені 2019 года.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў