«Пінская справа»: міліцыянты патрабуюць скампенсаваць маральную шкоду на 380 тысячаў рублёў


Cуд у «пінскай справе» ў Берасці.
Фота: Белсат

У судзе Маскоўскага раёна Берасця працягваецца разгляд так званай пінскай справы. Судзяць 14 пінскіх палітвязняў, якіх абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі»), піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

14 пінскіх палітвязняў – абвінавачаныя ва ўдзеле ў масавых беспарадках уначы з 9 на 10 жніўня ў Пінску. Ім інкрымінуюць ч. 2 арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі»). Пацярпелымі выступаюць 109 міліцыянтаў. Справу разглядае суддзя Яўген Брэган.

Дасюль на судзе праз відэасувязь выступілі 72 пінскія міліцыянты. Яны заявілі пра нанесеную ім маральную шкоду агульным памерам 382 500 рублёў. Свае маральныя пакуты міліцыянты абгрунтоўваюць тым, што «зведалі страх, прыніжэнне, боль і сорам, праз перажытыя падзеі яны страцілі сон, пакой і апетыт, адчувалі і адчуваюць трывогу».

Hавiны
Распачаўся судовы працэс над 14 пінчукамі ў «пінскай справе» за падзеі 9–10 жніўня
2021.03.23 12:20

У адказ на гэта жыхары Піншчыны стварылі петыцыю, у якой просяць УУС Берасцейскага аблвыканкаму правесці пазачарговую атэстацыю ўсіх пацярпелых працаўнікоў пінскіх ГАУС і РАУС, якія працавалі на вулічных акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыяў выбараў у Пінску, і высветліць, цм адпавядаюць міліцыянты іхным пасадам.

«Мы выказваем сур’ёзную занепакоенасць: ці дазваляе маральна-псіхалагічны стан дадзеных супрацоўнікаў выконваць задачы па абароне грамадзянаў Рэспублікі Беларусь?» – задаюцца пытаннем у петыцыі.

Таксама пінчукі лічаць пераадоленне апісанай праблемы надзвычай важнай справай, бо «за бяспеку грамадзянаў павінныя адказваць працаўнікі праваахоўных органаў з устойлівай псіхікай».

Інфаграфіка
За адстаўку Лукашэнкі падпісаліся прадстаўнікі МУС, Генпракуратуры, Нацбанку
2021.04.05 16:45

СК belsat.eu

Стужка навінаў