Новая Канстытуцыя, новыя спісы тэрарыстаў і новыя антыэкстрэмісцкія законы. Галоўныя падзеі ў малюнках


Мастак Дэ Лёс адмыслова для «Белсату» рыхтуе ўласную падборку галоўных падзеяў апошніх дзён.

Дэпутаты ў першым чытанні зацвердзілі законапраект аб барацьбе з экстрэмізмам

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка адкрыў сесію словамі: «У адрозненне ад шмат якіх краінаў нашае заканадаўства занадта ліберальнае, каб даваць сіметрычныя адказы на новыя формы экстрэмізму ды інфармацыйнай агрэсіі».

Дэпутаты ў першым чытанні зацвердзілі законапраект аб барацьбе з экстрэмізмам

Антыпольская кампанія

У першыя дні красавіка стала вядома, што пяцярым арыштаваным сябрам Рады Саюзу палякаў у Беларусі, самай буйной грамадскай і нацыянальнай арганізацыі ў краіне, выставілі абвінавачанне: «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай варожасці» і «рэабілітацыя нацызму». Ім пагражае ад 5 да 12 гадоў зняволення. Анджэліка Борыс, Анджэй Пачобут, Ірэна Бярнацкая, Марына Цішкоўская і Ганна Панішава абвешчаныя палітзняволенымі.

Антыпольская кампанія

КДБ дадаў у афіцыйны спіс тэрарыстаў Ціханоўскую, Латушку, Матольку і былых сілавікоў

КДБ назваў тэрарыстамі апазіцыйных палітыкаў Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку, блогера Антона Матольку і былых сілавікоў – Ігара Макара, Андрэя Астаповіча, Станіслава Лупаносава, Уладзіміра Жыгара, Ігара Лобана, Алега Талерчыка, Святлану Хілько, Міхаіла Куцко, Мацвея Купрэйчыка. Таксама ў спісе – Станіслаў Якіменка, Сяргей Чубукаў і затрыманы ў «справе рыхтавання тэрактаў у Печах» Вячаслаў Маляйчук.

КДБ дадаў у афіцыйны спіс тэрарыстаў Ціханоўскую, Латушку, Матольку і былых сілавікоў

Новая Канстытуцыя?

Незаконны кіраўнік Беларусі заяўляе пра пераразмеркаванне ўлады. Пра гэта і пра змены ў Канстытуцыю ён казаў на адмысловай нарадзе з найвышэйшаю наменклатурай.

Лукашэнка сабраў найбліжэйшае кола падначаленых, каб аб’явіць пра змяншэнне сваіх паўнамоцтваў

Шматгадовы вядоўца «Славянскага базару» ад Украіны адмовіўся ехаць у Віцебск

Беларусь сёлета не паедзе на «Еўрабачанне», а цяпер артысты адмаўляюцца ехаць і на «Славянскі базар».

Беларусь сёлета не паедзе на «Еўрабачанне»

Малюнкі Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў