Не мінула і года. Лукашэнка зноў змяніў міністра інфармацыі


Ігар Луцкі.
Фота: ctv.by

Паўафіцыйны тэлеграм-канал «Пул Первого» 5 красавіка паведаміў пра кадравы дзень у Аляксандра Лукашэнкі.

Зменены міністр інфармацыі. Ігар Луцкі, які ўзначальваў Міністэрства інфармацыі з чэрвеня 2020 года, прызначаны намеснікам кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі. У новай пасадзе ён зменіць Андрэя Кунцэвіча, які займаў яе са жніўня 2019 года і цяпер прызначаны першым намеснікам міністра інфармацыі.

Новым жа міністрам інфармацыі стаў Уладзімір Пярцоў, які з 2010 года займаў пасаду дырэктара прадстаўніцтва МТРК «Мир» у Беларусі.

Таксам Лукашэнку прызначыў сваіх памочнікаў. Вакантную пасаду інспектара на Гомельшчыне зойме Мікалай Рагашчук, які з чэрвеня 2018 года быў намеснікам старшыні Менскага аблвыканкаму выканаўчага камітэту. А старшыня Горацкага райвыканкаму Аляксандр Бутараў прызначаны на вакантную пасаду інспектара ў Менскай вобласці.

Ігар Брыло з пасады намесніка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання пяройдзе на пасаду першага намесніка. Аляксей Багданаў, які ўзначальваў галоўнае ўпраўленне вонкаваэканамічнай дзейнасці міністэрства, зойме пасаду намесніка міністра.

Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік упраўлення кіроўных кадраў і дзяржаўных узнагарод галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі адміністрацыі Лукашэнкі Аляксей Гуйдо ўзгоднены на пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення.

Начальніца галоўнага фінансавага ўпраўлення Гомельскага аблвыканкаму Марына Касцючэнка і першая сакратарка Гомельскага абкаму БРСМ Вераніка Гудкова сталі чальцамі Гомельскага аблвыканкаму.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў