Чарговы ўкраінскі вядоўца адмовіўся ехаць на «Славянскі базар»


Украінскі тэлевядоўца Андрэй Даманскі не мае намеру ехаць на «Славянскі базар» у Віцебск. Украінскаму шоўмену прапанавалі стаць вядоўцам на музычным фэсце ў Беларусі, але Андрэй Даманскі не пагадзіўся, пра што напісаў у сваім Instagram.

Андрэй Даманскі.
Фота: Даманскі / Instagram

Андрэй Даманскі паведаміў, што сапраўды, яму прапанавалі весці фестываль «Славянскі базар», але сваёй згоды на гэта ён не даў.

«Паважаныя беларусы! Я НЕ ЕДУ НА СЛАВЯНСКІ БАЗАР! Вымушаны быў закрыць каментары праз вялізную плынь як адэкватных, так і агрэсіўных паведамленняў. Хачу асобна падзякаваць тым, хто, нягледзячы на ​​эмоцыі, выказваў свой пункт гледжання ў ветлівай форме. Учора здымалі «Гатуем разам», было не да пастоў (праграма, дарэчы, будзе бамбезная). Маю кандыдатуру сапраўды разглядалі ў якасці вядоўцы, але афіцыйнага згоды з майго боку НЯМА і НЕ БУДЗЕ», – напісаў Андрэй Даманскі ў сваім Instagram.

Раней быць вядоўцам на фэсце адмовіўся іншы ўкраінскі вядоўцаЦімур Мірашнічэнка.

«Славянскі базар». Я сапраўды больш за 10 гадоў быў вядоўцам гэтага мерапрыемства ад Украіны. Усе гэтыя гады гэта была гісторыя пра музыку. Да гэтага года, калі сітуацыя ў Беларусі стала напружанай настолькі, што наўрад ці песенны фестываль можа застацца ў баку ад палітыкі. Я не еду ў Віцебск і паведаміў пра гэта арганізатарам», – напісаў на сваёй старонцы ў Instagram Цімур Мірашнічэнка.

Hавiны
Расейскіх зорак змясцілі на афішу «Славянскага базару», а яны пра гэта не ведалі
2021.03.29 13:28

СК belsat.eu

Стужка навінаў