Былы міліцыянт патрабуе адмяніць прыцягненне яго ў якасці абвінавачанага


Былы міліцыянт з Горадні Міхаіл Куцко накіраваў скаргу ў Генпракуратуру, у якой патрабуе адмяніць пастанову аб прыцягненні яго ў якасці абвінавачанага. Падставай для адмены, на думку былога міліцыянта, з’яўляецца шэраг парушэнняў, якія дапусцілі следчыя.

Былога оперупаўнаважанага аддзелу па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі Ленінскага РУУС Горадні Міхаіла Куцко ўключылі ў спіс арганізацыяў і фізічных асобаў, якія нібыта маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. Спіс апублікаваў КДБ на сваім сайце.

Міхаіл Куцко – былы аператыўнік, а зараз – давераная асоба Бегуна.
Фота: «Белсат»

У сваю чаргу былы міліцыянт сцвярджае, што следчыя зрабілі шэраг памылак. Генпракуратура мусіць адрэагаваць на гэтыя парушэнні.

Міхаіл Куцко напісаў скаргу ў СК.
Фота: архіў героя

«Паколькі я знаходжуся не ў Беларусі з 13.10.2020, гэта значыць выехаў раней, чым у перыяд часу інкрымінаваны мне абвінавачваннем «супрацьпраўнай дзейнасці», значыць падставаў лічыць, што я хаваюся ад органа крымінальнага пераследу не было», – піша ў скарзе Міхаіл Куцко.

Міхаіл Куцко напісаў скаргу ў СК.
Фота: архіў героя

Былы міліцыянт адзначае, што аналагічныя парушэнні дапушчаныя ў дачыненні да Ціханоўскай, Латушкі, Матолькі, Курачкіна, Лобана,Талерчыка, Хілько, Чубукова, Якіменкі.

«У сувязі з непаведамленнем мяне і іншых абвінавачаных пра час і месца высунутых абвінавачванняў, быў прапушчаны тэрмін прад’яўлення абвінавачвання, усталяваны КПК».

Міхаіл Куцко падсумоўвае, што пастанова аб прыцягненні ў якасці абвінавачаных вынесеная неадукаванымі працаўнікамі КДБ і таму яе неадкладна неабходна адмяніць.

Hавiны
Экс-міліцыянт звярнуўся да былых калегаў: Будзьце з народам, мужыкі!
2020.07.26 12:47

СК belsat.eu

Стужка навінаў