Арганізатарка выставы пра медыкаў не выходзіць на сувязь, у яе ўдома сілавікі зладзілі ператрус


У кватэры Наталлі Трэнінай, актывісткі і суарганізатаркі выставы пра беларускіх медыкаў «Машына дыхае, а я – не», сілавікі зладзілі ператрус. Вядома, што ў дзяўчыны вынялі тэхніку, цяпер Наталля не выходзіць на сувязь, паведамляе TUT.by.

Хлопец дзяўчыны Цімур паведаміў, што Наталля Трэніна не выходзіць на сувязі з другой паловы дня 5 сакавіка. Вядома, што ранкам сілавікі зладзілі ператрус у ейнай кватэры, падчас якога вынялі два ноўтбукі і носьбіты інфармацыі.

Афіцыйнай інфармацыі пра сітуацыю з дзяўчынай і прычыны ператрусу пакуль няма.

Фота
Дзве трагедыі: адкрылася выстава, прысвечаная працы медыкаў у 2020 годзе
2021.03.30 17:17

Наталля Трэніна – актывістка асветніцка-сацыяльнага грамадскага аб’яднання «Звяно». Яна адна з арганізатарак выставы «Машына дыхае, а я – не», якая адчынілася ў менскай прасторы «Месца». Экспазіцыя, прысвечаная медыкам, адкрылася 30 сакавіка і мелася працаваць да 17 красавіка. Але ўжо 1 красавіка ў прастору наведаліся санстанцыя і МНС, якія знайшлі парушэнні і загадалі зачыніць выставу.

Аб’ектыў
У Менску адкрылася выстава, прысвечаная медыкам
2021.03.30 23:27

СК belsat.eu

Стужка навінаў