З’явілася база тэлефонаў беларускіх вайскоўцаў. Можна набраць і спытаць, што думаюць пра вайну


«Кібер-партызаны» здабылі базу нумароў тэлефонаў беларускіх вайскоўцаў. Мы паспрабавалі паразмаўляць з імі пра ўдзел Беларусі ў нападзе Расеі на Украіну.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларуска-расейскія вучэнні.
Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram

Ад пачатку поўнамаштабнай атакі Расеі на Украіну з’яўляюцца чуткі, што беларускіх вайскоўцаў выправілі на ўкраінскія землі дапамагаць расейцам. Гэта сапраўды магчыма, і ўкраінскі Генеральны штаб сцвярджае, што беларускія дэсантнікі ўжо атрымалі загад. Але надзейных пацверджанняў пакуль няма.

Ды ёсць кантакты шматлікіх вайскоўцаў. Атрымаць нумар тэлефона і імя выпадковага беларускага вайскоўца можна праз Telegram-бот @NetVoineRobot. Пажадана рабіць гэта не з беларускага ці расейскага нумара – сілавікі без праблем могуць атрымаць пашпартныя звесткі ўладальніка беларускай або расейскай sim-карты.

Мы праверылі: база выглядае сапраўднай, хай і не зусім актуальнай. Па некаторых нумарах людзі адказваюць, што іх зваць не так, часам відавочна не супадае пол суразмоўцы. Але мноства кантактаў – сапраўды дзейных вайскоўцаў або тых, хто нядаўна звольніўся.

Hавiны
Ціханоўская – матулям: «Патрабуйце вярнуць вашых дзяцей, а не выпраўляць іх на смерць»
2022.03.02 22:50

Большасць кідае слухаўку, пачуўшы пытанні ад «Белсата». Некаторыя адказваюць: «Мне это не интересно», «Я в этом не компетентна», «Я такие вещи по телефону не обсуждаю: не боюсь, просто не люблю», «Забудьте этот номер телефона, больше по нему не звоните».

Адзін вайсковец, які пагадзіўся паразмаўляць, спачатку казаў: «Я наогул за Беларусь, я нічога не ведаю». Але потым растлумачыў: «Ні з кім я ваяваць не збіраюся. Мне ўкраінцы падабаюцца, усе людзі падабаюцца. Ні з кім ваяваць не збіраюся, усё».

На пытанне аб тым, што будзе рабіць, калі яго ўсё ж пашлюць ваяваць, адказвае: «Нікуды я не паеду. Калі накіруюць, не паеду ні з кім ваяваць!».

Гісторыі
Ва Украіне зʼявілася рота беларускіх добраахвотнікаў. Расказваем, што пра яе вядома
2022.03.03 07:30

Яшчэ адзін вайсковец разважае: пытанне філасофскае, а ён яшчэ не можа цалкам асэнсаваць падзеі.

«Калі шчыра, вельмі непакоюся, – кажа ён «Белсату» пра вайну з Украінай. – Калі я даведаўся, думаў, гэта фэйкі ўсё. А як у навінах сталі паказваць… Ведаеце, напраўду не магу прыйсці ў сябе».

Ён прызнаецца: вельмі баіцца, што яго пашлюць ваяваць ва Украіну, і нават не можа даць парады іншым на выпадак, калі іх выправяць.

Аналітыка
Ад гуманітарнай дапамогі да беларускіх атрадаў: як беларусы могуць дапамагчы (і ўжо дапамагаюць) украінцам на вайне
2022.03.04 13:45

Кіраўнік фонду «BySol» Андрэй Стрыжак раіць беларускім вайскоўцам, якіх выправяць ваяваць супраць украінцаў, пакідаць шыхт пры першай магчымасці: сыходзіць з ваенных частак, на маршы – пакідаць баявыя парадкі, псаваць і пакідаць сваю тэхніку, пры пераходзе мяжы – здавацца арміі, тэрытарыяльнай абароне, паліцыі ці мірным жыхарам.

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў