Ваенная разведка Украіны: Забіты член перагаворнай групы Дзмітрый Кірэеў быў разведчыкам і загінуў на заданні


Украінскія палітыкі і медыі паведамляюць пра тое, што прадстаўнік першай гомельскай дэлегацыі Украіны для перамовах з Расеяй падазраецца ў дзяржаўнай здрадзе. Украінскі журналіст і дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны IX склікання Аляксандр Дубінскі ў сваім Telegram паведамляе, што расейскім шпіёнам аказаўся Дзяніс Кірэеў. Падчас затрымання яго забілі.

Выданне «Українська правда» паведамляе, што падчас затрымання СБУ застрэліла сябру ўкраінскай дэлегацыі ў Гомлі Дзяніса Кірэева. Яго падазравалі ў дзяржаўнай здрадзе.

Дзяніс Кірэеў, падазраваны ў дзяржаўнай здрадзе.
Фота: pravda.com.ua

Украінскі журналіст і дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны IX склікання Аляксандр Дубінскі ў сваім Telegram піша, што Дзяніс Кірэеў працаваў у розных бізнес-структурах, у тым ліку на кіроўных пасадах розных банкаў.

«Якім чынам ён трапіў у склад дэлегацыі Украіны для перамоваў з акупантамі? Вельмі хочацца высветліць у Офісе прэзідэнта», – задае пытанне ўкраінскі журналіст.

У Службы бяспекі былі дакладныя звесткі аб дзяржаўнай здрадзе Кірэева, у тым ліку тэлефонныя перамовы.

Пазней ваенная разведка Украіны паведаміла, што забіты член перагаворнай групы Дзмітрый Кірэеў быў разведчыкам і загінуў на заданні. Імя Дзяніса Кірэева ‒ члена ўкраінскай дэлегацыі на перамовах з Расіяй, які загінуў раніцай 5 сакавіка пры незразумелых абставінах, з’явілася на старонцы галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны.

Аналітыка
Што вядома пра страты Украіны і Расеі ў вайне?
2022.03.04 19:38

ЛК belsat.eu

Стужка навінаў