Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла звярнулася да Уладзіміра Зяленскага пра дыскрымінацыю беларусаў


Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла звярнулася з лістом да прэзідэнта Украіны Уладзімера Зяленскага. У лісце яна не толькі выказала падтрыманне ўкраінскаму народу, але таксама звярнула ўвагу на цкаванне беларусаў і абвінавачванне ўсяго народу ва ўдзеле ў агрэсіі, піша «Радыё Свабода».

Івонка Сурвіла ў лісце да Уладзіміра Зяленскага адзначае, што «цягам апошніх дзён у шматлікіх украінскіх медыях, сацыяльных сетках, а таксама сярод некаторых дзяржаўных чыноўнікаў назіраецца мэтанакіраванае цкаванне і беспадстаўнае абвінавачванне беларускага народу ва ўдзеле ва ўзброенай агрэсіі Расеі супраць Украіны, і патаканні дзеянням Расеі з боку рэжыму Лукашэнкі». Старшыня Рады БНР лічыць гэта беспадстаўным і заклікае прэзідэнта Украіны спыніць аўтаматычнае атаясамліванне беларусаў з нелегітымным рэжымам Лукашэнкі.

«Мы просім Вас звярнуцца да чынавенства і мэдыяў з тым, каб прыпыніць беспадстаўнае цкаванне і абразы беларусаў, наўпроставае асацыяванне беларускага народу з дыктатарам, а таксама нівеляванне высілкаў беларусаў у іх шматгадовым змаганні супраць рэжыму Лукашэнкі».

«Таксама просім Вас нагадаць ім пра сталае падтрыманне ўкраінскага народу з боку беларусаў у Вашым змаганні за дэмакратыю, незалежнасць і еўрапейскую будучыню. У гэтай сітуацыі не можа быць калектыўнай адказнасці і калектыўнай віны», – перакананая старшыня Рады БНР.

Фота
«Russians go home!» Беларусы ва ўсім свеце пратэстуюць супраць вайны
2022.03.04 19:29

ЛК belsat.eu

Стужка навінаў